1000 тон. Яшчэ два экіпажы ААТ «Граніт-Агра» — дасягнулі майстарскага рубяжу
1000 тон. Яшчэ два экіпажы ААТ «Граніт-Агра» — Вадзіма Майсейчыка і Андрэя Літвінскага — дасягнулі майстарскага рубяжу Ободва моладзевыя экіпажы працуюць на камбайнах КЗС-1218. Раніцай, яшчэ да выезду на жніўную ніву, на мехдвары ў Таркачах камбайнераў-тысячнікаў віншавалі старшыня РК прафсаюза работнікаў АПК Уладзімір Казак, сакратар раённай арганізацыі ГА «БРСМ» Кацярына Хілімончык, дырэктар ААТ «Граніт-Агра» Станіслаў Мазур, намеснік дырэктара сельгаспрадпрыемства Людміла Мядзведзь, работнікі культуры Данілавіцкага дома культуры. Той жа раніцай грашовымі прэміямі былі адзначаны шафёры «Граніт-Агра», якія на аўтамашынах ГАЗ перавезлі па 800 тон зерня — Віктар Тарас і Дзяніс Сёмуха
Віншаванні на жніве КСУП «Слава працы»
Віншаванні на жніве КСУП «Слава працы» 16 жніўня прымаў віншаванні Дзмітрый Палуянцэвіч — шафёр ГАЗ-53 перавёз ад камбайнаў 806 тон зерня. Першы ў сельгаспрадпрыемстве падрыхтаваў свой аўтамабіль да жніва, таму і вызначыўся на ўборцы. Адзначаны прафсаюзнай прэміяй. Уладзімірам Фёдаравічам Казаком, старшынёй АПК, быў уручаны вымпел за перамогу у спаборніцтвах па перавозцы зерня. Працаўнікі аддзела культуры і дасуга «Казлоўшчынскі Дом культуры» павіншавалі і заспявалі добрую песню.