День: 10.08.2017

Жніво. 1000 тон Сяргея Жыха і Дзмітрыя Каханоўскага

Жніво. 1000 тон Сяргея Жыха і Дзмітрыя Каханоўскага               10 жніўня ў атрадзе камбайнераў ААТ «Граніт-Агра» з’явіўся яшчэ адзін экіпаж-тысячнік. Сяргей Жых і Дзмітрый Каханоўскі камбайнам «Lexion-580» намалацілі сваю 1000 тон зерня. Віншаваць з працоўным дасягненнем, уручаць адпаведныя моманту прэміі і адзнакі завіталі на жніўны палетак старшыня райвыканкама Аляксандр Дубовік, старшыня РК прафсаюза работнікаў АПК Уладзімір Казак, дырэктар ААТ «Граніт-Агра» Станіслаў Мазур, намеснік дырэктара ААТ «Граніт-Агра» Людміла Мядзведзь, удзельніцы фальклорнага гурта Данілавіцкага дома культуры «Суседачкі».

Автор admin 10.08.2017 Выкл.

Майстар-клас па-побытавым танцам

Майстар-клас па-побытавым танцам 10 жніўня для адпачывальнікаў санаторыя «Радон» працаўнікамі Цэнтра культуры г. Дзятлава праведзены майстар-клас па-побытавым танцам. Удзельнікі майстра-класа затанчылі і «Кракавяк», і «Падыспань», і «Лысы», і «Ойру», а таксама паспрабавалі сілы і ў польцы «Карэлафінскай».

Автор admin 10.08.2017 Выкл.