День: 09.08.2017

Свята вёскі на Уланаўшчыне

Свята вёскі на Уланаўшчыне                         9 жніўня жыхары вёскі Уланаўшчына прымалі незвычайных гасцей –  артыстаў  з аддзела культуры і дасуга “Данілавіцкі Дом культуры”. Аб іх прыездзе вяскоўцаў апавясцілі загадзя, таму ўсе сабраліся дакладна ў прызначаны час і ў пэўным месцы. Як і належыць, прыйшлі з кветкамі. На хвалюючыя  пытанні жыхароў вёскі Уланаўшчына адказала старшыня Данілавіцкага сельскага выканаўчага камітэта Ганна Мікалаеўна Жых.                   Калі зайграла музыка, бабулі ўміг забыліся аб сваіх праблемах, і іх вочы засвяціліся. Артысты выконвалі такія песні, якія былі добра вядомыя і вяскоўцам. Таму некаторыя жанчыны з задавальненнем падпявалі знаёмыя хіты. Для сваіх аднавяскоўцаў песню “Снегапад” выканала Баброўская Алена Іосіфаўна. Сям’ю Болтач Анатоля Пятровіча і Чаславы Васільеўны павіншавалі з 45-годдзем сумеснага жыцця.  Для жыхароў вёскі Уланаўшчына выступалі: ансамбль народнай песні “Суседачкі”, Мілана Падліпская, Алеся Адамчык, Насця Бортнік, Іна Анушкевіч, Ліза і Маша Бурэц.  Апладзіравалі гледачы артыстам, не шкадуючы далоняў. Дарылі ім кветкі, казалі словы падзякі і вельмі прасілі прыехаць яшчэ раз.

Автор admin 09.08.2017 Выкл.

Свята в. Аханяны і Барташы

Свята в. Аханяны і Барташы “Пусть душа всегда поет” пад такой назвай 09 жніўня ўдзельнікі аматарскай творчасці аддзела культуры і дасуга “Данілавіцкі Дом культуры” правялі выязны канцэрт для жыхароў вёсак Аханяны і Барташы. Пакуль артысты рыхтаваліся да выступлення на пытанні жыхароў адказвала старшыня Данілавіцкага сельскага выканаўчага камітэта Ганна Мікалаеўна Жых.У выкананні ансамбля народнай песні «Суседачкі”  прагучалі беларускія народныя песні, вядомыя кампазіцыі аб вёсцы. Песні для вяскоўцаў выконвалі і самыя юныя ўдзельнікі Насця Бортнік, Мілана Падліпская, Алеся Адамчык, Ліза і Марыя Бурэц. Вяскоўцы цёпла сустракалі і дзякавалі за дастаўленыя хвіліны радасці. Кожны канцэрт для іх — сапраўдная падзея. Бо яны пражываюць у аддаленых маланаселеных вёсках, дзе не часта чуюць «жывую» песню. «Прыязджайце да нас часцей, не забывайце нас!» такімі словамі праводзілі гледачы артыстаў.

Автор admin 09.08.2017 Выкл.

«Хай песні гучаць»

«Хай песні гучаць»   9 августа творческим коллективом сектора внестационарного обслуживания населения  ГУК «Дятловский районный центр культуры и народного творчества» (зав. Харлинская А.В.) совместно с сельским филиал-клубам  Белогурно (зав. Венская С.Г.) и коллективом сектора по организации досуга «Жуковщинский Дом культуры» (зав. Кашко И.Ф.) организовали и провели  для жителей деревень:  Огородники, Хорошки, Белолозы концертную программу «Хай песні гучаць». Зрителей радовали лучшие артисты: Марина Варган, Ирина Бакшук, Иван Кашко, Анна Харлинская и Светлана Венская.   Жители  дарили артистам улыбки, аплодисменты так же слова благодарности  от жителей сказала староста  деревни Огородники — Петраченко Раиса Станиславовна за хороший концерт, пожелала творческих успехов  артистам и с нетерпением будут ждать встречи снова. д. Огородники д. Белолозы д. Хорошки

Автор admin 09.08.2017 Выкл.

Вiншаванні першым тысячнікам на жніве-2017

Вiншаванні першым тысячнікам на жніве-2017 Лідарам у раённым жніве-2017 па намалоту збожжа з’яўляецца ААТ «Граніт-Агра». 8 жніўня экіпаж Уладзіміра і Андрэя Гукішаў на камбайне «Lexion-580» размяняў першую жніўную тысячу.Сёння першыя тысячнікі раёна прымалі віншаванні з працоўнымі дасягненнямі.Другі раённы тысячнік — таксама гранітавец. Аляксандр Бакей аўтамабілем МАЗ з прычэпам перавёз на 9 жніўня 1480 тон зерня. Камбайнавы экіпаж Уладзіміра і Андрэя Гукішаў, Аляксандра Бакея павіншаваў старшыня райвыканкама Аляксандр Дубовік, старшыня абласной арганізацыі прафсаюза аграрыяў Іван Алізаровіч, старшыня раённай арганізацыі ГА «Белая Русь» Ігар Кухарэвіч, старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Уладзімір Казак і музычнае віншаванне ад фальклорнага гурта Данілавіцкага дома культуры «Суседачкі».

Автор admin 09.08.2017 Выкл.