Концертно-развлекательная программа «У купальскі вечарок»
Концертно-развлекательная программа «У купальскі вечарок» 6 июля для отдыхающих сан. «Радон» прошла концертно-развлекательная программа «У купальскі вечарок» народного театра-студии игры «Прымакі», художественный руководитель Татьяна Янушкевич.
Народное гулянье Купалье
Народное гулянье Купалье 6 июля 2017 года работниками сектора по организации досуга «Хвиневичский Дом культуры» совместно с библиотекарем прошло народное гулянье, посвященное празднованию Купалью. В гости заглянули Купалинка, Ведьма с чертятами. Присутствующие участвовали в конкурсах, играх, поиске папороть-цветка, танцевали у костра, завязывали ленточки на дерево желаний. Особенно весело было детворе, праздник завершился танцами.
Свята «На Купалле папараць-кветку шукаюць»
Свята «На Купалле папараць-кветку шукаюць» 6 ліпеня у аграгарадку Круцілавічы адбылося свята Купалле «На Купалле папараць-кветку шукаюць». Купалле — старажытнае свята падзякі сонца, сталасці лета і зялёнага пакосу. Свята Іван Купала належыць да ліку самых ушанаваных, самых важных, самых разгульных святаў у годзе, у ім прымала ўдзел усё насельніцтва, прычым, традыцыя патрабавала актыўнага ўключэння кожнага ва ўсе гульні, забавы. У круцілавічах дзеці бавілі час на батуце. Работнікамі аддзела культуры і дасуга «Данілавіцкі Дом культуры» для жыхароў аграгарадка была падрыхтавана канцэртная праграма. Затым жанчыны з ансамбля народнай песні «Суседачкі» заспявалі абрадавыя купальскія песні і запрасілі ўсіх у купальскі карагод. Свята Івана Купала, гэта тая ноч, калі ўсё зло застаецца з другога боку вогнішча. Хай жа так і будзе ў жыцці кожнага з нас, хай папараць-кветку знойдзе кожны, каму трэба цуд. І хай наперадзе чакае толькі шчасце і радасць, а нягоды будуць спалены ў яркім полыме.
Концерт эстрадных исполнителей «Звёздная россыпь»
Концерт эстрадных исполнителей «Звёздная россыпь» Сектором по работе с молодёжью подготовлена и проведена праздничная концертная программа эстрадных исполнителей Дятловского района «Звёздная россыпь».
«Озорные щенки» в Берестовице
«Озорные щенки» в Берестовице 3 июля Белорусский игорвой театр ростовых кукол «Dolls4All» выступил в Берестовице
Акцыя “Праспяваем гімн разам”
Акцыя “Праспяваем гімн разам” Урачыстыя мерапрыемствы на Дзятлаўшчыне завяршыліся выкананнем гімна Рэспублікі Беларусь. Па традыцыі на пошчы 17 Верасня дзятлаўчане спявалі гімн сваёй краіны разам з усёй Беларуссю.
Вячэрні канцэрт кавер-бэнда «Шэрлак Холмс»
Вячэрні канцэрт кавер-бэнда «Шэрлак Холмс» Затым пляцоўка была прадастаўлена кавер-бэнду “Шэрлак Холмс” з Мінска. Як пазіцыяніруюць сябе самі артысты, кавер-бэнд – гэта зарад бадзёрасці і станоўчыя эмоцыі. Група выконвае вядомыя ўсім песні, якія, звычайна, падабаюцца моладзі, бо пад музыку кавер-бэнда добра танчыць. Таму артысты запатрабаваныя на моладзевых вечарынах, выпускных, дыскатэках.
Танцы, песні, музыка на дзятлаўскай сцэне Дзяржаўнага ансамбля танца Беларусі
Танцы, песні, музыка на дзятлаўскай сцэне Дзяржаўнага ансамбля танца Беларусі У Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, 3 ліпеня, дзятлаўчанам і гасцям горада прадставіў канцэртную праграму Дзяржаўны ансамбль танца Беларусі. Калектыў пад кіраўніцтвам народнага артыста Беларусі Валянціна Дудкевіча носіць ганаровае званне “Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь”, а 20 красавіка 2017 года яму прысвоена яшчэ і высокае званне “Акадэмічны”. Гэта — вядучы харэаграфічны калектыў рэспублікі, які больш чым за паўвекавы перыяд сваёй дзейнасці стаў неад’емнай часткай нацыянальнай культуры. 29 кастрычніка 1959 года лічыцца днём нараджэння калектыву. Тады 50 лепшых танцораў сабраліся на першую рэпетыцыю. А ўжо праз восем месяцаў калектыў паспяхова гастраляваў па гарадах Беларусі, Украіны, Расіі. На сёння беларускія танцоры аб’ехалі, лічы, увесь свет. Зусім нядаўна вярнуліся з В’етнама, дзе праходзілі Дні культуры Беларусі.Танцы артыстаў Дзяржаўнага ансамбля танца Беларусі ведаюць, разумеюць, любяць гледачы, прымаюць, не шкадуючы сваіх далоняў. І гэты заслужаны калектыў парадаваў сваёй творчасцю дзятлаўчан. Калектыў мае некалькі паўнацэнных праграм, у якія ўваходзяць больш за 50 танцаў. Рэпертуар вельмі разнастайны: беларускія танцы, танцы народаў свету, эстрадна-этнічныя танцы, танцы гістарычнай і ваеннай тэматыкі. Калектыў радуе сваіх гледачоў такімі нумарамі, як “Кадрыля”, “Лянок”, “Паланэз”, ”Бульба”, “Церніца”, “Вечарына”. А такія танцы, як “Украінскі гапак” і “Мяцеліца”, пастаўленыя заснавальнікам калектыву Аляксандрам Апанасікам, выконваюцца да гэтага часу. У Дзятлава калектыў прывёз танцы “Крывічы”, “Віцебская полька”, “Дудалка”, жартоўныя “Кадрылі на зэдліках”, “Ясь і Яніна”, цыганскі танец і сваю знакамітую “Лявоніху”.
Спартыўная праграма і паказальныя выступленні
Спартыўная праграма і паказальныя выступленні На гарадскім стадыёне, спартыўных пляцоўках, у спартыўных залах горада прайшлі спаборніцтвы па валейболе сярод аматарскіх каманд, міні-футболе сярод 12-13-гадовых падлеткаў, чарговы тур раённага летняга чэмпіянату па міні-футболе сярод аматарскіх каманд. Ратаўнікі прадэманстравалі амуніцыю, тэхнічныя магчымасці, дзеянні пры тушэнні “пажару”. Прадстаўнікі аховы паказалі гледачам, як адбываецца затрыманне “злачынцаў”. У паказальных выступленнях ахоўнікаў удзельнічалі і службовыя сабакі.
Свята 3 ліпеня
Свята 3 ліпеня Урачыстыя мерапрыемствы да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь распачаліся 3 ліпеня на плошчы 17 Верасня ў Дзятлаве святочнай праграмай “Беларусь – мая слава, надзея і гонар”. Танцавальную кампазіцыю прапанавалі гледачам артысты Дзятлаўшчыны, а затым віншавальную эстафету прадоўжыў Сяргей Малышчык “Песняй пра Дзятлава”. Віншавальную праграму доўжылі Ала Чарняўская, Аляксандра Апанасік, Алеся Чурай, Яна Мармыш, Генадзь Суравец. Са словамі віншавання да прысутных звярнуўся старшыня райвыканкама Аляксандр Дубовік. Ён пажадаў жыхарам горада і раёна здароўя, міру, дабрабыту, невычэрпнай энергіі, стабільнасці, поспехаў на карысць нашай Айчыны.