Свята мёду ў Раклевічах. Вясёлая мядовая эстафета
Свята мёду ў Раклевічах. Вясёлая мядовая эстафета А вось удзельнікам традыцыйнай “Вясёлай мядовай эстафеты” арганізатары прапанавалі пабыць тымі, хто асабліва любіць мёд – мядзвежкамі.На мядовую эстафету прыбылі чатыры каманды: КСУПаў “Русь-Агра”, “Жукоўшчына”, “Слава працы”, ААТ “Граніт-Агра”.Пераможцамі сталі прадстаўнікі КСУП “Жукоўшчына”.За гэту каманду выступалі Яўген Кійко (капітан), Аляксей Вайтушка, Дзмітрый Расолька, Вольга Аўхім, Алёна Сантоцкая. Прызёрамі ”Вясёлай мядовай эстафеты” сталі каманды КСУП “Русь-Агра”і “Слава працы”.Прызёры атрымалі дыпломы і ўсе каманды – мядовыя падарункі.
Свята мёду ў Раклевічах
Свята мёду ў Раклевічах У суботу, 22 ліпеня, у аграгарадку Раклевічы адбылося Свята мёду. Яно праводзілася ў рамках раённага сельскагаспадарчага праекта “Дбайных людзей славім – весела час бавім”. Мэта праекта – папулярызацыя сельскагаспадарчай працы, сельскагаспадарчых прафесій і быту, арганізацыя культурнага адпачынку вясковых жыхароў. Цэнтр КСУП “Русь-Агра” Раклевічы для Свята мёду быў абраны не выпадкова. Сельгаспрадпрыемства займаецца пчалярствам: мае 68 пчоласем’яў і штолета атрымлівае да тоны мёду. Яшчэ 148 пчоласем’яў маюць 17 жыхароў Дзятлаўскага сельсавета, забяспечваюць салодкай і лекавай прадукцыяй сябе і тых, хто любіць мёд.Свята пачалося з тэатралізаванай дзеі. Галоўным персанажам яе стала працалюбівая пчолка. Са сцэны пра гэтых нястомных працаўніц распавялі гаспадыні свята Аляксандра Маленчык і Кацярына Каліноўская.Яны запрасілі на сцэну пчаляра-аматара Мікалая Бартноўскага, каб расказаў пра свой занятак, выказаў пажаданні і парады пачынаючым пчалярам.Правесці добра час пажадаў вяскоўцам і гасцям Раклевічаў старшыня Дзятлаўскага сельвыканкама Аляксандр Маркушэўскі. Ён выказаў спадзяванне, што пасля свята шэрагі аматараў пчалярства папоўняцца.Не ведаю, ці ўзнікла такое жаданне ў прысутных – самім здабываць мёд, а вось куплялі яго ахвотна. КСУП “Русь-Агра” рэалізоўваў сваю салодкую прадукцыю па 9 рублёў за кілаграм.Можна было таксама пачаставацца блінамі з мёдам, якія прапаноўвалі работнікі мясцовай сталоўкі бясплатна.На свята ў Раклевічы прыязджалі прадпрымальнікі са сваім хадавым таварам – салодкай ватай і папкорнам. Дзеці, што пчолкі, віліся там, дзе гандлявалі цацкамі і забаўкамі. Дзятва забаўлялася і на батуце.
Свята «Зажынкі» ў «Граніт-Агра»
Свята «Зажынкі» ў «Граніт-Агра» 22 ліпеня ў «Граніт -агра» прайшло свята «Зажынкі». Напачатку свята са словамі прывітання да ўдзельнікаў зажынак і правам адкрыць свята прапанавалася дырэктару ААТ «Граніт -агра» Мазуру Станіславу Станіслававічу .У Беларусі з даўніх гадоў святкавалі свята «Зажынкі».Нашы продкі ведалі, што спачатку жніва трэба было з любоўю дамовіцца з зямлёй -матухнай і падзякаваць яе за падораны ўраджай.Таму і першы сноп не малацілі, а заўсёды зберагалі, бо ён быў цаной гэтага цудоўнага любоўнага згавору. Вось і сёлета першы зажыначны сноп дырэктару ААТ уручыў галоўны інжынер Падліпскі Андрэй Пятровіч.Затым вядучыя свята пазнаёмілі усіх прысутных з камбайнавымі экіпажамі якія будуць працаваць на сёлеташнем жніве іх у гаспадарцы 13, з іх 6 сямейных экапаў і 6 моладзевых. Кожнаму экіпажу былі уручаны «снапочкі-каласочкі» як сімвал багатага жніва . таксама абярэгі былі уручаны вадзіцелям якія будуць адвозіць зерне і работнікам зернасушыльных агрэгатаў. Галоўны аграном Тарасевіч Антон Аляксандравіч уручыў дырэктару хлебны каравай, а удзельнікаў жніва пачаствалі маленькімі булачкамі -караваямі .Перад вялікай і значнай падзеяй беларусы прасілі благаслаўлення Божага .Благаславілі на добрую працу працаўнікоў Айцец Валерый і ксёндз Віктар.
«Жыві, мая вёсачка, квітней!»
Концертная программа «Жыві, мая вёсачка, квітней!» 22 июля в аг. Жуковщина прошла концертная программа «Жыві, мая вёсачка, квітней!», для жителей агрогородка выступил с концертом народный ансамбль народной музыки и песни «Гудскі гармонік» Лидскага раёна, для детей был организован аттракцион «Весёлый батут».
Радуга летнего настроения
Концертно-развлекательная программа «Радуга летнего настроения» 21 ліпеня 2017 года ў вёсцы Міроўшчына на пляцоўцы каля мясцовага дзіцячага сада быў запланаваны і прайшоў сельскі сход грамадзян з удзелам прадстаўнікоў суб’ектаў прафілактыкі раёна. Да пачатку мерапрыемства была арганізавана гульнявая пляцоўка з батутам і атракцыёнамі для дзяцей. Але больш за ўсё ўразіў малечу паказ пажарнай тэхнікі і абсталявання. Сход скончыўся паказам канцэрта, які быў арганізаваны сектарам нестацыянарнага абслугоўвання насельнiцтва аддзела ідэалогіі, культуры і па справах моладзі Дзятлаўскага райвыканкама. Букеты кветак і апладысменты ад прысутных сталі падзякай артыстам за душэўныя песні.
«Как прекрасен этот мир!»
Концерт «Как прекрасен этот мир!» 20 июля творческим коллективам сектора внестационарного обслуживания населения ГУК «Дятловский районный центр культуры и народного творчества» (зав. Харлинская А.В.) организовали и провели для жителей д. Хрольчицы, Головли, аг.Торкачи концертную программу «Как прекрасен этот мир!». Творческий коллектив дарил хорошее настроение и уже знакомые песни зрители пели вместе с артистами. В аг. Торкачи не остались без внимания и дети. Вместе с концертной программой работали аттракционы для детей. Малыши с большим азартом прыгали на батуте, а родители с удовольствием послушали концерт . Хорошее настроение дарили: Марина Варган, Ирина Бакшук, Александр Раевский, Анна Харлинская. Жители благодарили артистов ,дарили аплодисменты и ждут с нетерпением скорой встречи. д. Головли д. Хрольчицы аг.Торкачи
Прекрасная пора хорошего настроения
Прекрасная пора хорошего настроения 15 июля творческим коллективом сектора внестационарного обслуживания населения ГУК «Дятловский районный центр культуры и народного творчества» (зав. Харлинская А.В.) совместно с коллективом сектора по организации досуга «Жуковщинский Дом культуры» (зав. Кашко И.Ф.) Ремес Иваном Ульяновичем (староста д. Пруд), Николай Лукьянович Колодко (староста д. Зачепичи) и председателем Жуковщинского сельского Совета — Веремейчиком Валерием Петровичем организовали и провели для жителей деревень: Ёцевичи, Пруд и Зачепичи концертную программу в субботний летний день под названием «Прекрасная пора хорошего настроения». С улыбками и аплодисментами встречали зрители артистов концертной бригады: Марину Варган, Ирину Бакшук, Ивана Кашко и Анну Харлинскую. Зажигательные песни артистов не заставили ждать долго зрителя, они с радостью выходили танцевать приглашая друг друга. Жители дарили артистам цветы, улыбки, самые горячие аплодисменты, а старосты в свою очередь говорили слова благодарности от всех жителей. д. Ёцевичи д. Зачепичи д. Пруд
Свята Пеўня ў Белагурне. Канцэрт
Свята Пеўня ў Белагурне. Канцэрт Вяскоўцам і гасцям свята быў прапанаваны канцэрт артыстаў горада Дзятлава і Дзятлаўскага раёна, гульнёвая праграма народнага тэатра гульні “Прымакі”, прадстаўленне роставых лялек.
“Сельская вясёлая эстафета» у аграгарадку Белагурна
“Сельская вясёлая эстафета» у аграгарадку Белагурна 15 ліпеня ў аграгарадку Белагурна адбылося свята Пеўня — у гонар сімвала 2017 года Вогненнага Пеўня. Прайшла “Сельская вясёлая эстафета” – спаборніцтвы сярод камандаў КСУПаў Дзятлаўскага раёна, у якой перамагла каманда КСУП “Войневічы”. Другое месца ў прадстаўнікоў ААТ “Граніт-Агра”, трэцяе – у каманды КСУП “Дварэц-Агра”. Прызёры эстафеты атрымалі дыпломы і прызы. За трэцяе месца — качку (жывую). -).За другое месца — курыцу (жывую). -).Каманда-пераможца эстафеты ў якасці прыза ўдастоена пеўня (жывога). -).
Свята Пеўня ў Белагурне
Свята Пеўня ў Белагурне 15 ліпеня ў аграгарадку Белагурна адбылося свята Пеўня — у гонар сімвала 2017 года Вогненнага Пеўня. Яно праводзілася ўпершыню ў рамках раённага сельскагаспадарчага праекта “Дбайных гаспадароў славім – весела час бавім”. Мэта праекта – папулярызацыя сельскагаспадарчай працы, сельскагаспадарчых прафесій і быту, арганізацыя культурнага адпачынку насельніцтва. На працягу свята працавала выстава-продаж вырабаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва; выстава страваў беларускай кухні “Сталоўка ў пеўніка”, выстава белагурнаўскіх пеўняў.