Свята рыбака. Чаму ж нам не пець?..
Свята рыбака. Чаму ж нам не пець?.. Суботнім днём, 29 ліпеня, на беразе Гезгалаўскага возера праходзіла Свята рыбака. … Закінуў стары сетку трэці раз і выцягнуў залатую рыбку.Такім казачным сюжэтам распачалася тэатральная дзея Свята рыбака. А злавіў стары не простую залатую рыбку, а такую, што і спяваць можа, і танцаваць – Наталлю Бузук.Яна ды карагод мясцовых русалачак-дзяўчат прадоўжылі святочную праграму “Рыбка залатая”.“Рыбная” тэма прысутнічала і ў вершаваных радках, і ў песенных нумарах, і ў танцавальных. Віншавальны песенны марафон прадоўжылі Эльвіра Задзярэй, Дар’я Вараб’ёва, Ксенія Шыкуць – мясцовыя юныя зорачкі эстрады.Надалей да іх далучыліся “Зорачкі” – узорны ансамбль скрыпачоў, які створаны і існуе ў Гезгалах пры школе мастацтваў. Гэты калектыў нядаўна з вялікім поспехам выступіў на “Славянскім базары” ў Віцебску: вярнуўся адтуль дыпламантам другой ступені. Юных скрыпачоў вельмі цёпла сустракалі гледачы. Апладысментаў не шкадавалі.Канцэрт “Добры настрой” пацвярджаў назву. Святочны настрой жыхарам аграгарадка Гезгалы стваралі дуэт Аляксандра і Людмілы Баклушыных, Улад Ракуць, Марына Варган, Ганна Харлінская, Таццяна Дудкіна, Аляксандра Маленчык, Ірына Бакшук.З захапленнем сустракала дзятва артыстаў Беларускага тэатра роставых лялек пад кіраўніцтвам Івана Каско. Ахвотна танцавалі, выконвалі рытмічныя рухі: сапраўдны адпачынак на свежым паветры. А галоўнае – было добрае летняе надвор’е, якое кліча адпачыць, сустрэцца з сябрамі і весела бавіць час.
Свята рыбака. Вясёлая эстафета
Свята рыбака. Вясёлая эстафета 29 ліпеня, у суботу, ля Гезгалаўскага вадасховішча праводзілася Свята рыбака. Пакуль удзельнікі спаборніцтваў па рыбнай лоўлі закідвалі свае вуды і чакалі, калі клюне “салідная” рыбіна, моладзь запрасілі да ўдзелу ў вясёлай спартыўнай эстафеце. Заданні арганізатары прадугледзелі таксама “рыбныя”. З чаго пачынаецца рыбалка? Вядома ж, са збораў на яе. Паколькі зборы былі жартоўныя, то на рыбалку хлопцы і дзяўчаты выпраўляліся з чамаданамі, апранаючы кашулі, модныя штаны, надзяваючы капелюшы як мага хутчэй. Стараліся ўсе, і ў першых конкурсах каманды ішлі амаль упоравень. А надалей пачала захопліваць лідарства і ўтрымала яго да канца зладжаная каманда КСУП “ Жукоўшчына”. І са Свята рыбака, як і з некалькіх папярэдніх эстафет, хлопцы і дзяўчаты павезлі дахаты галоўны прыз. Непераможная каманда з Жукоўшчыны – гэта Яўген Кійко (капітан), Дзмітрый Расолька, Аляксей Вайтушка, Вольга Аўхім, Алёна Сантоцкая. У такім складзе каманда перамагла і на нядаўнім Свяце мёду ў Раклевічах. Прадстаўнікі КСУП “Жукоўшчына” маюць намер не аддаць лідарства і на Свяце яблыкаў, якое пройдзе ў “родных сценах”. Крыху саступілі жукоўшчынцам гаспадары – каманда Гезгалаўскай школы. Яна – другая, хоць і мела самую прадстаўнічую групу падтрымкі на чале з дырэктарам школы Эдуардам Ненартовічам. Трэцяе месца журы прысудзіла камандзе КСУП “Войневічы”. Гэтая каманда выдатна выступіла ў такім сапраўды “рыбным” конкурсе, як “лавіся, рыбка!”, дзе патрэбны былі сіла, спрыт, настойлівасць.
Свята «Рыбака» аг. Гезгалы
Свята «Рыбака» аг. Гезгалы 29 ліпеня на беразе Гезгалаўскага вадасховішча праходзіла Свята рыбака з раённага праекта «Дбайных людзей славім, весела час бавім». Да гэтага свята былі прымеркаваны міжраённыя спаборніцтвы па рыбнаму лову, якія арганізавала Дзятлаўская раённая арганізацыя Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў. На спаборніцтвы сабраліся рыбаловы нашага раёна, а таксама Слонімскага, Карэліцкага, Навагрудскага – усяго каля 60 чалавек.Раніцай, апалове дзясятай гадзіны, рыбакі размясціліся на берагах Гезгалаўскага вадасховішча і распачалі сваё “паляванне”. Ва ўдзельнікаў спаборніцтва было тры гадзіны, каб налавіць як мага больш рыбы. Укаго больш – той і пераможца.Удача спрыяла дзятлаўчанам: і ў асабістым, і ў камандным спаборніцтвах яны сталі пераможцамі. Дзятлаўчане налавілі 4 кілаграмы 161 грам рыбы. Асабліва вызначыўся капітан каманды дзятлаўскіх рыбаловаў Віктар Урбановіч. Ён злавіў за адведзены час 1 кілаграм 163 грамы рыбы і заняў першае месца ў асабістым першынстве. Таксама ў асабістым першынстве “бронза” дасталася яшчэ аднаму дзятлаўчаніну – Дзмітрыю Навіцкаму. Другое месца – у прадстаўніка Карэліцкага раёна Яўгена Русецкага.Дарэчы, за карэліцкую каманду выступала адзіная жанчына на спаборніцтвах – Тамара Іванова, цётка Яўгена Русецкага. Да рыбалкі Тамару Міхайлаўну прыахвоціў муж і рыбачыць яна ўжо больш за 30 гадоў. Карэліцкай камандзе на чале з капітанам Аляксеем Івановым дасталося “серабро” спаборніцтваў. Трэцяе каманднае месца занялі рыбаловы з Навагрудскага раёна. Гонар слонімскіх рыбаловаў выратаваў дзесяцігадовы Лёня Рампала. Ён не пакінуў каманду без узнагарод: стаў пераможцам сярод юных рыбаловаў і таксама перамагла яго юная каманда. На пачатку спаборніцтваў кіраўнікі аб’яднанняў паляўнічых і рыбаловаў з Дзятлава і Навагрудка Аляксандр Шчыкарэвіч.Пасля рыбалкі ўдзельнікаў спаборніцтваў і ўсіх гасцей свята арганізатары мерапрыемства запрасілі падсілкавацца юшкай і шурпой з мясам казулі.
Праздник аг. Дворец «А ў нас, у вёсцы свята!»
Праздник «А ў нас, у вёсцы свята!» 29 июля в аг. Дворец состоялся — День агрогородка. Праздник открыла председатель Дворецкого сельского исполнителоьного комитета Перепечина Т.Н. Факты из истории Дворца, поздравление с праздником — всё это прозвучало в привественной речи председателя. работниками отдела культуры и досуга «Дворецкий ДК» были подготовлены концертныя номера, игры, шутки, конкурсы и др. Сельчане с удовольствием танцевали, подпевали артистам, аплодировали. Ночная дискотека продолжила праздник.