Канцэрты на свяце мёду
Канцэрты на свяце мёду Канцэртную праграму жыхарам аграгарадка і гасцям прапанаваў ансамбль народнай музыкі “Гудскі гармонік” з Лідскага раёна.Гэты знакаміты калектыў 23 гады назад, у 1994-м, атрымаў ганаровае званне “народны”. У яго рэпертуары – інструментальная музыка, беларускія і польскія народныя песні, аўтарскія творы. “Гудскі гармонік” часта запрашаюць на гастролі ў Польшчу, Літву. Ведаюць і любяць калектыў на Дзятлаўшчыне, ён ужо не аднаго разу гасціў у нас на святах і конкурсах. Цікавую праграму прывезлі артысты і на Свята мёду ў Раклевічы. Гаспадары і госці свята дзякавалі за добрыя песні і музыку, за знаёмства з самабытнымі музычнымі інструментамі.Не шкадавалі танцоры раклевіцкага асфальту, як зайграў «Гудскі гармонік» беларускую полечку -).І байкеры таксама пайшлі ў танцы… Прысутных на свяце цешылі юныя артысткі Дзятлаўшчыны Насця Бортнік, Жэня Анушкевіч, Алеся Адамчык. Песеныя нумары і танцавальныя прапанавалі танцавальная група “Крыжачок”, Таццяна Шостка і Наталля Бузук, Сяргей Малышчык, Аляксандр Раеўскі, Аксана Кашляк, Ганна Харлінская, Улад Ракуць.Аляксандр Раеўскі выдатна выканаў песню «Сіняя вечнасць» Мусліма Магамаева і Генадзя Казлоўскага. Уразіў!Спачатку так… затым вось так… Раклевічы — не Малінаўка, але парачка — мядова-салодкая. -:).Спадабалася хлопчыкам і дзяўчынкам выступленне тэатра роставых лялек пад кіраўніцтвам Івана Каско. Тэатр прывёз ім аповяд пра Бульваёстыка, атрымаў і ад малечы, і ад дарослых апладысменты.
Свята мёду ў Раклевічах. Вясёлая мядовая эстафета
Свята мёду ў Раклевічах. Вясёлая мядовая эстафета А вось удзельнікам традыцыйнай “Вясёлай мядовай эстафеты” арганізатары прапанавалі пабыць тымі, хто асабліва любіць мёд – мядзвежкамі.На мядовую эстафету прыбылі чатыры каманды: КСУПаў “Русь-Агра”, “Жукоўшчына”, “Слава працы”, ААТ “Граніт-Агра”.Пераможцамі сталі прадстаўнікі КСУП “Жукоўшчына”.За гэту каманду выступалі Яўген Кійко (капітан), Аляксей Вайтушка, Дзмітрый Расолька, Вольга Аўхім, Алёна Сантоцкая. Прызёрамі ”Вясёлай мядовай эстафеты” сталі каманды КСУП “Русь-Агра”і “Слава працы”.Прызёры атрымалі дыпломы і ўсе каманды – мядовыя падарункі.
Свята мёду ў Раклевічах
Свята мёду ў Раклевічах У суботу, 22 ліпеня, у аграгарадку Раклевічы адбылося Свята мёду. Яно праводзілася ў рамках раённага сельскагаспадарчага праекта “Дбайных людзей славім – весела час бавім”. Мэта праекта – папулярызацыя сельскагаспадарчай працы, сельскагаспадарчых прафесій і быту, арганізацыя культурнага адпачынку вясковых жыхароў. Цэнтр КСУП “Русь-Агра” Раклевічы для Свята мёду быў абраны не выпадкова. Сельгаспрадпрыемства займаецца пчалярствам: мае 68 пчоласем’яў і штолета атрымлівае да тоны мёду. Яшчэ 148 пчоласем’яў маюць 17 жыхароў Дзятлаўскага сельсавета, забяспечваюць салодкай і лекавай прадукцыяй сябе і тых, хто любіць мёд.Свята пачалося з тэатралізаванай дзеі. Галоўным персанажам яе стала працалюбівая пчолка. Са сцэны пра гэтых нястомных працаўніц распавялі гаспадыні свята Аляксандра Маленчык і Кацярына Каліноўская.Яны запрасілі на сцэну пчаляра-аматара Мікалая Бартноўскага, каб расказаў пра свой занятак, выказаў пажаданні і парады пачынаючым пчалярам.Правесці добра час пажадаў вяскоўцам і гасцям Раклевічаў старшыня Дзятлаўскага сельвыканкама Аляксандр Маркушэўскі. Ён выказаў спадзяванне, што пасля свята шэрагі аматараў пчалярства папоўняцца.Не ведаю, ці ўзнікла такое жаданне ў прысутных – самім здабываць мёд, а вось куплялі яго ахвотна. КСУП “Русь-Агра” рэалізоўваў сваю салодкую прадукцыю па 9 рублёў за кілаграм.Можна было таксама пачаставацца блінамі з мёдам, якія прапаноўвалі работнікі мясцовай сталоўкі бясплатна.На свята ў Раклевічы прыязджалі прадпрымальнікі са сваім хадавым таварам – салодкай ватай і папкорнам. Дзеці, што пчолкі, віліся там, дзе гандлявалі цацкамі і забаўкамі. Дзятва забаўлялася і на батуце.
Свята «Зажынкі» ў «Граніт-Агра»
Свята «Зажынкі» ў «Граніт-Агра» 22 ліпеня ў «Граніт -агра» прайшло свята «Зажынкі». Напачатку свята са словамі прывітання да ўдзельнікаў зажынак і правам адкрыць свята прапанавалася дырэктару ААТ «Граніт -агра» Мазуру Станіславу Станіслававічу .У Беларусі з даўніх гадоў святкавалі свята «Зажынкі».Нашы продкі ведалі, што спачатку жніва трэба было з любоўю дамовіцца з зямлёй -матухнай і падзякаваць яе за падораны ўраджай.Таму і першы сноп не малацілі, а заўсёды зберагалі, бо ён быў цаной гэтага цудоўнага любоўнага згавору. Вось і сёлета першы зажыначны сноп дырэктару ААТ уручыў галоўны інжынер Падліпскі Андрэй Пятровіч.Затым вядучыя свята пазнаёмілі усіх прысутных з камбайнавымі экіпажамі якія будуць працаваць на сёлеташнем жніве іх у гаспадарцы 13, з іх 6 сямейных экапаў і 6 моладзевых. Кожнаму экіпажу былі уручаны «снапочкі-каласочкі» як сімвал багатага жніва . таксама абярэгі былі уручаны вадзіцелям якія будуць адвозіць зерне і работнікам зернасушыльных агрэгатаў. Галоўны аграном Тарасевіч Антон Аляксандравіч уручыў дырэктару хлебны каравай, а удзельнікаў жніва пачаствалі маленькімі булачкамі -караваямі .Перад вялікай і значнай падзеяй беларусы прасілі благаслаўлення Божага .Благаславілі на добрую працу працаўнікоў Айцец Валерый і ксёндз Віктар.
«Жыві, мая вёсачка, квітней!»
Концертная программа «Жыві, мая вёсачка, квітней!» 22 июля в аг. Жуковщина прошла концертная программа «Жыві, мая вёсачка, квітней!», для жителей агрогородка выступил с концертом народный ансамбль народной музыки и песни «Гудскі гармонік» Лидскага раёна, для детей был организован аттракцион «Весёлый батут».