Концерт эстрадных исполнителей «Звёздная россыпь»
Концерт эстрадных исполнителей «Звёздная россыпь» Сектором по работе с молодёжью подготовлена и проведена праздничная концертная программа эстрадных исполнителей Дятловского района «Звёздная россыпь».
«Озорные щенки» в Берестовице
«Озорные щенки» в Берестовице 3 июля Белорусский игорвой театр ростовых кукол «Dolls4All» выступил в Берестовице
Акцыя “Праспяваем гімн разам”
Акцыя “Праспяваем гімн разам” Урачыстыя мерапрыемствы на Дзятлаўшчыне завяршыліся выкананнем гімна Рэспублікі Беларусь. Па традыцыі на пошчы 17 Верасня дзятлаўчане спявалі гімн сваёй краіны разам з усёй Беларуссю.
Вячэрні канцэрт кавер-бэнда «Шэрлак Холмс»
Вячэрні канцэрт кавер-бэнда «Шэрлак Холмс» Затым пляцоўка была прадастаўлена кавер-бэнду “Шэрлак Холмс” з Мінска. Як пазіцыяніруюць сябе самі артысты, кавер-бэнд – гэта зарад бадзёрасці і станоўчыя эмоцыі. Група выконвае вядомыя ўсім песні, якія, звычайна, падабаюцца моладзі, бо пад музыку кавер-бэнда добра танчыць. Таму артысты запатрабаваныя на моладзевых вечарынах, выпускных, дыскатэках.
Танцы, песні, музыка на дзятлаўскай сцэне Дзяржаўнага ансамбля танца Беларусі
Танцы, песні, музыка на дзятлаўскай сцэне Дзяржаўнага ансамбля танца Беларусі У Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, 3 ліпеня, дзятлаўчанам і гасцям горада прадставіў канцэртную праграму Дзяржаўны ансамбль танца Беларусі. Калектыў пад кіраўніцтвам народнага артыста Беларусі Валянціна Дудкевіча носіць ганаровае званне “Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь”, а 20 красавіка 2017 года яму прысвоена яшчэ і высокае званне “Акадэмічны”. Гэта — вядучы харэаграфічны калектыў рэспублікі, які больш чым за паўвекавы перыяд сваёй дзейнасці стаў неад’емнай часткай нацыянальнай культуры. 29 кастрычніка 1959 года лічыцца днём нараджэння калектыву. Тады 50 лепшых танцораў сабраліся на першую рэпетыцыю. А ўжо праз восем месяцаў калектыў паспяхова гастраляваў па гарадах Беларусі, Украіны, Расіі. На сёння беларускія танцоры аб’ехалі, лічы, увесь свет. Зусім нядаўна вярнуліся з В’етнама, дзе праходзілі Дні культуры Беларусі.Танцы артыстаў Дзяржаўнага ансамбля танца Беларусі ведаюць, разумеюць, любяць гледачы, прымаюць, не шкадуючы сваіх далоняў. І гэты заслужаны калектыў парадаваў сваёй творчасцю дзятлаўчан. Калектыў мае некалькі паўнацэнных праграм, у якія ўваходзяць больш за 50 танцаў. Рэпертуар вельмі разнастайны: беларускія танцы, танцы народаў свету, эстрадна-этнічныя танцы, танцы гістарычнай і ваеннай тэматыкі. Калектыў радуе сваіх гледачоў такімі нумарамі, як “Кадрыля”, “Лянок”, “Паланэз”, ”Бульба”, “Церніца”, “Вечарына”. А такія танцы, як “Украінскі гапак” і “Мяцеліца”, пастаўленыя заснавальнікам калектыву Аляксандрам Апанасікам, выконваюцца да гэтага часу. У Дзятлава калектыў прывёз танцы “Крывічы”, “Віцебская полька”, “Дудалка”, жартоўныя “Кадрылі на зэдліках”, “Ясь і Яніна”, цыганскі танец і сваю знакамітую “Лявоніху”.
Спартыўная праграма і паказальныя выступленні
Спартыўная праграма і паказальныя выступленні На гарадскім стадыёне, спартыўных пляцоўках, у спартыўных залах горада прайшлі спаборніцтвы па валейболе сярод аматарскіх каманд, міні-футболе сярод 12-13-гадовых падлеткаў, чарговы тур раённага летняга чэмпіянату па міні-футболе сярод аматарскіх каманд. Ратаўнікі прадэманстравалі амуніцыю, тэхнічныя магчымасці, дзеянні пры тушэнні “пажару”. Прадстаўнікі аховы паказалі гледачам, як адбываецца затрыманне “злачынцаў”. У паказальных выступленнях ахоўнікаў удзельнічалі і службовыя сабакі.
Свята 3 ліпеня
Свята 3 ліпеня Урачыстыя мерапрыемствы да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь распачаліся 3 ліпеня на плошчы 17 Верасня ў Дзятлаве святочнай праграмай “Беларусь – мая слава, надзея і гонар”. Танцавальную кампазіцыю прапанавалі гледачам артысты Дзятлаўшчыны, а затым віншавальную эстафету прадоўжыў Сяргей Малышчык “Песняй пра Дзятлава”. Віншавальную праграму доўжылі Ала Чарняўская, Аляксандра Апанасік, Алеся Чурай, Яна Мармыш, Генадзь Суравец. Са словамі віншавання да прысутных звярнуўся старшыня райвыканкама Аляксандр Дубовік. Ён пажадаў жыхарам горада і раёна здароўя, міру, дабрабыту, невычэрпнай энергіі, стабільнасці, поспехаў на карысць нашай Айчыны.