Месяц: Июль 2017

Свята вёскі Івязянка

Свята вёскі Івязянка 30 ліпеня працаўнікі СКБ аг.Белагурна ладзілі свята ў вёсцы Івязянка. Жыхароў вёскі самадзейныя артысты віншавалі добрымі словамі і песнямі. Старшыня Меляхавіцкага сельскага выканаўчага камітэта В.А.Добыш. Падзякавала жыхароў за тое, што сваю вёсачку трымаюць у чысціні і парадку. Віншавалі дзве цікавыя пары, якія разам пражылі 70 і 60 гадоў. Гэта сям’я Чурая Уладзіміра Лукіча і Марыі Сямёнаўны, а таксама сям’я  Чурая Фёдара Пятровіча і Марыі Іванаўны. Напрыканцы свята для жыхароў ладзілі танцы.

Автор admin 30.07.2017 Выкл.

Свята рыбака. Чаму ж нам не пець?..

Свята рыбака. Чаму ж нам не пець?.. Суботнім днём, 29 ліпеня, на беразе Гезгалаўскага возера праходзіла Свята рыбака. … Закінуў стары сетку трэці раз і выцягнуў залатую рыбку.Такім казачным сюжэтам распачалася тэатральная дзея Свята рыбака. А злавіў стары не простую залатую рыбку, а такую, што і спяваць можа, і танцаваць – Наталлю Бузук.Яна ды карагод мясцовых русалачак-дзяўчат прадоўжылі святочную праграму “Рыбка залатая”.“Рыбная” тэма прысутнічала і ў вершаваных радках, і ў песенных нумарах, і ў танцавальных. Віншавальны песенны марафон прадоўжылі Эльвіра Задзярэй, Дар’я Вараб’ёва, Ксенія Шыкуць – мясцовыя юныя зорачкі эстрады.Надалей да іх далучыліся “Зорачкі” – узорны ансамбль скрыпачоў, які створаны і існуе ў Гезгалах пры школе мастацтваў. Гэты калектыў нядаўна з вялікім поспехам выступіў на “Славянскім базары” ў Віцебску: вярнуўся адтуль дыпламантам другой ступені. Юных скрыпачоў вельмі цёпла сустракалі гледачы. Апладысментаў не шкадавалі.Канцэрт “Добры настрой” пацвярджаў назву. Святочны настрой жыхарам аграгарадка Гезгалы стваралі дуэт Аляксандра і Людмілы Баклушыных, Улад Ракуць, Марына Варган, Ганна Харлінская, Таццяна Дудкіна, Аляксандра Маленчык, Ірына Бакшук.З захапленнем сустракала дзятва артыстаў Беларускага тэатра роставых лялек пад кіраўніцтвам Івана Каско. Ахвотна танцавалі, выконвалі рытмічныя рухі: сапраўдны адпачынак на свежым паветры. А галоўнае – было добрае летняе надвор’е, якое кліча адпачыць, сустрэцца з сябрамі і весела бавіць час.

Автор admin 29.07.2017 Выкл.

Свята рыбака. Вясёлая эстафета

Свята рыбака. Вясёлая эстафета 29 ліпеня, у суботу, ля Гезгалаўскага вадасховішча праводзілася Свята рыбака. Пакуль удзельнікі спаборніцтваў па рыбнай лоўлі закідвалі свае вуды і чакалі, калі клюне “салідная” рыбіна, моладзь запрасілі да ўдзелу ў вясёлай спартыўнай эстафеце. Заданні арганізатары прадугледзелі таксама “рыбныя”. З чаго пачынаецца рыбалка? Вядома ж, са збораў на яе. Паколькі зборы былі жартоўныя, то на рыбалку хлопцы і дзяўчаты выпраўляліся з чамаданамі, апранаючы кашулі, модныя штаны, надзяваючы капелюшы як мага хутчэй. Стараліся ўсе, і ў першых конкурсах каманды ішлі амаль упоравень. А надалей пачала захопліваць лідарства і ўтрымала яго да канца зладжаная каманда КСУП “ Жукоўшчына”. І са Свята рыбака, як і з некалькіх папярэдніх эстафет, хлопцы і дзяўчаты павезлі дахаты галоўны прыз. Непераможная каманда з Жукоўшчыны – гэта Яўген Кійко (капітан), Дзмітрый Расолька, Аляксей Вайтушка, Вольга Аўхім, Алёна Сантоцкая. У такім складзе каманда перамагла і на нядаўнім Свяце мёду ў Раклевічах. Прадстаўнікі КСУП “Жукоўшчына” маюць намер не аддаць лідарства  і на Свяце яблыкаў, якое пройдзе ў “родных сценах”. Крыху саступілі жукоўшчынцам  гаспадары – каманда Гезгалаўскай школы. Яна – другая, хоць і мела самую прадстаўнічую групу падтрымкі на чале з дырэктарам школы Эдуардам Ненартовічам. Трэцяе месца журы прысудзіла камандзе КСУП “Войневічы”. Гэтая каманда выдатна выступіла ў такім  сапраўды “рыбным” конкурсе, як “лавіся, рыбка!”, дзе патрэбны былі сіла, спрыт, настойлівасць.

Автор admin 29.07.2017 Выкл.

Свята «Рыбака» аг. Гезгалы

Свята «Рыбака» аг. Гезгалы      29 ліпеня  на беразе Гезгалаўскага вадасховішча праходзіла Свята рыбака з раённага праекта «Дбайных людзей славім, весела час бавім». Да гэтага свята былі прымеркаваны міжраённыя спаборніцтвы па рыбнаму лову, якія арганізавала Дзятлаўская раённая арганізацыя Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў. На спаборніцтвы сабраліся рыбаловы нашага раёна, а таксама Слонімскага, Карэліцкага, Навагрудскага – усяго каля 60 чалавек.Раніцай, апалове дзясятай гадзіны,  рыбакі размясціліся на берагах Гезгалаўскага вадасховішча і распачалі сваё “паляванне”. Ва ўдзельнікаў спаборніцтва было тры гадзіны, каб налавіць як мага больш рыбы. Укаго больш – той і пераможца.Удача спрыяла дзятлаўчанам: і ў асабістым, і ў камандным спаборніцтвах яны сталі пераможцамі. Дзятлаўчане налавілі 4 кілаграмы 161 грам рыбы.  Асабліва вызначыўся капітан каманды дзятлаўскіх рыбаловаў Віктар Урбановіч. Ён злавіў за адведзены час 1 кілаграм 163 грамы рыбы і заняў першае месца ў асабістым першынстве. Таксама ў асабістым першынстве “бронза” дасталася яшчэ аднаму дзятлаўчаніну – Дзмітрыю Навіцкаму. Другое месца – у прадстаўніка Карэліцкага раёна Яўгена Русецкага.Дарэчы, за карэліцкую каманду выступала адзіная жанчына на спаборніцтвах – Тамара Іванова, цётка Яўгена Русецкага. Да рыбалкі Тамару Міхайлаўну прыахвоціў муж і рыбачыць яна ўжо больш за 30 гадоў. Карэліцкай камандзе на чале з капітанам Аляксеем Івановым дасталося “серабро” спаборніцтваў. Трэцяе каманднае месца занялі рыбаловы з Навагрудскага раёна. Гонар слонімскіх рыбаловаў выратаваў дзесяцігадовы Лёня Рампала. Ён не пакінуў каманду без узнагарод: стаў пераможцам сярод юных рыбаловаў і таксама перамагла яго юная каманда. На пачатку спаборніцтваў кіраўнікі аб’яднанняў паляўнічых і рыбаловаў з Дзятлава і Навагрудка Аляксандр Шчыкарэвіч.Пасля рыбалкі ўдзельнікаў спаборніцтваў і ўсіх гасцей свята  арганізатары мерапрыемства запрасілі падсілкавацца юшкай і шурпой з мясам казулі.

Автор admin 29.07.2017 Выкл.

Праздник аг. Дворец «А ў нас, у вёсцы свята!»

Праздник «А ў нас, у вёсцы свята!» 29 июля в аг. Дворец состоялся — День агрогородка. Праздник открыла председатель Дворецкого сельского исполнителоьного комитета Перепечина Т.Н. Факты из истории Дворца, поздравление с праздником  —  всё это прозвучало в привественной речи председателя. работниками отдела культуры и досуга «Дворецкий ДК» были подготовлены концертныя номера, игры, шутки, конкурсы и др.  Сельчане с удовольствием танцевали, подпевали артистам, аплодировали. Ночная дискотека продолжила праздник.

Автор admin 29.07.2017 Выкл.

Концертно-развлекательная программа «А музыка звучит…»

«А музыка звучит…» 28 июля  творческим коллективам сектора внестационарного обслуживания населения  ГУК «Дятловский районный центр культуры и народного творчества» (зав. Харлинская А. В.) организована и проведена концертно-развлекательная программа «А музыка звучит…» для жителей д. Засетье. Отложив свои домашние дела, жители спешили услышав музыку на концерт в летний жаркий день. С большим удовольствием зрители поддерживали артистов: Марину Варган,Ирину Бакшук,Александра Раевского и Анну Харлинскую пели и танцевали вместе с ними. Для детей работал батут, где с большим удовольствием ребята демонстрировали друг-другу умение прыгать. Зарядив зрителей хорошим настроением, после концерта все поблагодарили  артистов за веселые минуты встречи.

Автор admin 28.07.2017 Выкл.

Канцэрт тэатра цыганскай песні “Жемчуга”

Канцэрт тэатра цыганскай песні “Жемчуга” Святочным падарункам для жыхароў Казлоўшчыны стала выступленне тэатра цыганскай песні “Жемчуга” з горада Мінска. Песні і танцы былі прыхільна сустрэты гледачамі і суправаджаліся ўдзячнымі апладысментамі.

Автор admin 23.07.2017 Выкл.

Канцэрт на свяце ў Казлоўшчыне

Канцэрт на свяце ў Казлоўшчыне У час тэатральнага прадстаўлення “А заўтра была вайна” прагучалі  песні ваеннай тэматыкі, а таксама сучасныя пра Бацькаўшчыну, шчасце, каханне. Іх выконвалі Улад Ракуць, Аляксандр Раеўскі, Марына Міхалоўская, Марына Герасімовіч, Наталля Каўцэвіч, Дзіяна Шапель, Алеся Варабей. У святочнай праграме таксама прынямі ўдзел юныя артысты – узорны тэатр-студыя “Мелодыя душы” пад кіраўніцтвам Івана Каско. Яны паказалі мюзікл “Без месца жыхарства”.

Автор admin 23.07.2017 Выкл.

Свята ў Казлоўшчыне

Свята ў Казлоўшчыне 23 ліпеня ў гарадскім пасёлку Казлоўшчына прайшло свята да Дня вызвалення гэтага паселішча ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Казлоўшчына была вызвалена ў ліпені 1944 года ў час Беластоцкай наступальнай аперацыі войскамі 129 стралковай дывізіі пад камандаваннем генерал-маёра Панчука 3-й арміі 2-га  Беларускага фронту. З таго часу мінулі 73 гады. Сёння ў Казлоўшчынскім сельсавеце жывуць толькі чатыры ветэраны вайны. Гэта Іван Іосіфавіч Зелянеўскі, Аляксандра Пятроўна Савельева, Фёдар Васільевіч Шалесны, Васіль Мікалаевіч Аліменка. Найперш ім былі адрасаваны пажаданні здароўя і даўгалецця, з якімі звярнуўся старшыня Казлоўшчынскага сельвыканкама Вадзім Аляксандравіч Бялятка. — Сёння наша задача – зберагчы, захаваць гістарычную праўду пра тыя суровыя гады, памяць пра жывых і загінулых герояў,  —  сказаў у сваёй прамове старшыня сельвыканкама. — Вечная слава і зямны паклон абаронцам Радзімы! Жыхары пасёлка і госці свята ўшанавалі памяць загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайны хвілінай маўчання. Як даніна памяці ахвярам ліхалецця былі ўскладзены букеты кветак і вянкі да помніка, што стаіць у цэнтры гарпасёлка. Да свята былі прымеркаваны выставы, якія размясціліся ў гарпасялковым скверы. Казлоўшчынская бібліятэка прапанавала экспазіцыю кніг ваеннай тэматыкі, пазнаёміцца з гісторыяй паселішча праз фотаздымкі. Асобны стэнд прысвячаўся ветэранам вайны. Калоўшчынскі дом-інтэрнат запрасіў паглядзець  на мадэлі ваеннай тэхнікі, якія вырабілі насельнікі інтэрната пад кіраўніцтвам інструктара Ігара Віктаравіча Лішыка. Крышку далей казлоўшчынскія прадпрыемствы размясцілі свае тэматычныя пляцоўкі: “Партызанскі атрад”, “Партызаны на прывале”, “Партызанскі быт”. Асаблівую цікавасць у наведвальнікаў выклікала пляцоўка, якую парупіліся абсталяваць работнікі прадпрыемства меліярацыйных сістэм. У бліндажы можна было пабачыць вайсковую форму, прадметы быту партызан, фотаздымкі тагачаснага партызанскага жыцця. У палявой кухні кухары прыгатавалі кашу, юшку, чай. Работніцы прадпрыемства частавалі ўсіх, хто заходзіў паспытаць салдацкай кашы. Пляцоўка ПМС была прызнана пераможцай конкурсу,  і дырэктару прадпрыемства Віктару Уладзіміравічу Адамчыку было прыемна атрымаць заслужаную ўзнагароду. Гэта прадпрыемства вызначылася і ў конкурсе кветкавых кампазіцый і букетаў. Зорка з гваздзікоў і яловых галінак была  прызнана лепшай сярод букетаў, прадастаўленых Казлоўшчынскім домам-інтэрнатам, мясцовымі яслі-садам, школай, лікёра-гарэлачным заводам “Алгонь. У Казлоўшчыне традыцыйна у час свята ўшаноўваюць лепшых працаўнікоў. Старшыня Казлоўшчынскага сельвыканкама  разам з прадстаўнікамі працоўных калектываў уганараваў лепшых працаўнікоў. Падзячным пісьмом раённага Савета  дэпутатаў за значны ўклад у развіццё медыцынскага абслугоўвання пасёлка і шматгадовую плённую працу адзначана доктар Таццяна Кайтанаўна Уласенка. Ганаровымі граматамі Казлоўшчынскага сельвыканкама ўзнагароджаны Таццяна Аляксандраўна Куніцкая (лікёра-гарэлачны завод”Алгонь”), Васіль Яўгенавіч Лішык (прадпрыемства меліярацыйных сістэм), Міхаіл Іванавіч Скіба (КСУП  “Слава працы”), Раіса Сафронаўна Сухоцкая (Казлоўшчынская школа). У святочнай праграме таксама прынямі ўдзел юныя артысты – узорны тэатр-студыя “Мелодыя душы” пад кіраўніцтвам Івана Каско. Яны паказалі мюзікл “Без месца жыхарства”. Мясцовая пажарная служба  прадэманстравала пажарную тэхніку і магчамасці пажаратушэння з дапамогай пены, што выклікала асаблівае захапленне ў дзятвы. Для дарослых і дзяцей на працягу свята працавалі атракцыёны: батут, надзіманыя горкі, ціры; можна было пакатацца на кані; прайсці выпрабаванне свайго вестыбюлярнага апарата на “круцёлцы”; прадавалі марожанае, салодкую вату, папкорн; жадаючыя маглі пазмагацца за шашачнымі дошкамі. Да позняга вечара Казлоўшчына частавалася, танцавала, адпачывала.

Автор admin 23.07.2017 Выкл.

Канцэрты на свяце мёду

Канцэрты на свяце мёду Канцэртную праграму жыхарам аграгарадка і гасцям прапанаваў ансамбль народнай музыкі “Гудскі гармонік” з Лідскага раёна.Гэты знакаміты калектыў 23 гады назад, у 1994-м, атрымаў ганаровае званне “народны”. У яго рэпертуары – інструментальная музыка, беларускія і польскія народныя песні, аўтарскія творы. “Гудскі гармонік” часта запрашаюць на гастролі ў Польшчу, Літву. Ведаюць і любяць калектыў на Дзятлаўшчыне, ён ужо не аднаго разу гасціў у нас на святах і конкурсах. Цікавую праграму прывезлі артысты і на Свята мёду ў Раклевічы. Гаспадары і госці свята дзякавалі за добрыя песні і музыку, за знаёмства з самабытнымі музычнымі інструментамі.Не шкадавалі танцоры раклевіцкага асфальту, як зайграў «Гудскі гармонік» беларускую полечку -).І байкеры таксама пайшлі ў танцы… Прысутных на свяце цешылі юныя артысткі Дзятлаўшчыны Насця Бортнік, Жэня Анушкевіч, Алеся Адамчык. Песеныя нумары і танцавальныя прапанавалі танцавальная група “Крыжачок”, Таццяна Шостка і Наталля Бузук, Сяргей Малышчык, Аляксандр Раеўскі, Аксана Кашляк, Ганна Харлінская, Улад Ракуць.Аляксандр Раеўскі выдатна выканаў песню «Сіняя вечнасць» Мусліма Магамаева і Генадзя Казлоўскага. Уразіў!Спачатку так… затым вось так… Раклевічы — не Малінаўка, але парачка — мядова-салодкая. -:).Спадабалася хлопчыкам і дзяўчынкам выступленне тэатра роставых лялек пад кіраўніцтвам Івана Каско. Тэатр прывёз ім аповяд пра Бульваёстыка, атрымаў і ад малечы, і ад дарослых апладысменты.

Автор admin 22.07.2017 Выкл.