Месяц: Июнь 2017

литературный вечер «День обожжённый войной»

Литературный вечер «День обожжённый войной» 22 .06.2017г. работниками отдела культуры и досуга «Козловщинский  Дом культуры» для ребят детского школьного оздоровительного лагеря «Здоровячок» проведен литературный вечер «День обожжённый войной», посвящённый дню начала Великой Отечественной войны — объявленный Днем памяти и скорби.

Автор admin 22.06.2017 Выкл.

Мітынг-рэквіем «Времён связующая нить»

Мітынг-рэквіем «Времён связующая нить» Каля мемерыяла — брацкай магілы воінаў Чырвонай Арміі і партызанаў, загінулых пры вызваленні Дзятлаўскага раёна, і магілаў Герояў Савецкага Саюза Я. Я. Фогеля і П. Г. Пятрова сабраліся навучэнцы, педагогі, гараджане. Вядучая мітынгу-рэквіема Наталля Маліноўская зазначыла, што ў Беларусі няма ніводнай сям’і, якую не закранула б Вялікая Айчынная вайна. Трагічную дату яе пачатку мы павінны памятаць, шанаваць тых, каго забрала вайна. Да прысутных звярнуліся ваенны камісар Дзятлаўскага раёна Г. Суравец і першы сакратар раённага камітэта ГА «БРСМ» К. Хілімончык. Яны нагадалі падрастаючаму пакаленню, што на алтар Вялікай Перамогі былі пакладзены мільёны жыццяў. Таму задача цяперашняга пакалення — свята берагчы памяць загінулых, сваімі добрымі справамі славіць іх подзвігі. Удзельнікі мітынгу-рэквіема пачулі гісторыю першых дзён вайны на Дзятлаўшчыне. Памяць герояў і ахвяраў Вялікай Айчыннай вайны была ўшанавана хвілінай маўчання. Напрыканцы дзеці і дарослыя ўсклалі кветкі на магілы воінаў-вызваліцеляў.

Автор admin 22.06.2017 Выкл.

Интерактивно-развлекательная программа «Озорные щенки»

Интерактивно-развлекательная программа «Озорные щенки» 21 июня работниками сектора по организации досуга «Жуковщинский Дом культуры» для  детского оздоровительного лагеря с дневным пребывание детей «Солнышко» организовано и проведена интерактивно-развлекательная программа «Озорные щенки» образцового театра игры ростовых кукол «Куклы для всех» в рамках районного проекта «Лето 2017».

Автор admin 21.06.2017 Выкл.

Развлекательно-игровая программа «Веселая Детворяндия»

Развлекательно-игровая программа «Веселая Детворяндия» 21 июня  творческим коллективом сектора внестационарного обслуживания населения ГУК «Дятловский районный центр культуры и народного творчества»  заведующий  Харлинская А.В.  организована и  проведена совместно с Юшкевичем Е.В.  директором лагеря  ГУО   «Учебно-педагогический комплекс Роготновский детский сад — средняя школа» развлекательно-игровая программа «Веселая Детворяндия». В гости к ребятам на закрытие оздоровительного лагеря » Улыбка»пришли: клоун Тяпа, и Пеппи. Весёлые конкурсы,игры,зажигательный флешмоб – всё это было для ребят.  Ребята повеселились  на славу    вместе с  героями. Закончилось мероприятие-  прыжками на батуте.

Автор admin 21.06.2017 Выкл.

«В гостях у Болбатушки и Канапушки»

«В гостях у Болбатушки и Канапушки» 19 июня 2017 года в отделе культуры и досуга «Новоельнянский Дом культуры» прошла развлекательная программа «В гостях у Болбатушки и Канапушки». На программу были приглашены дети из лагеря «Лесная сказка».  Они смогли поучаствовать  в различных играх и конкурсах. Самые активные получили  сувениры и сладкие призы.

Автор admin 19.06.2017 Выкл.

Канцэртныя праграммы

Канцэртныя праграммы На свята да землякоў завітала салістка Гродзенскай абласной філармоніі Ала Аўдзейчык. Разам з калегамі яна спрыяла добраму настрою прысутных на свяце. Людзі не шкадавалі апладысментаў, падпявалі, а дзятва і танчыла пад рытмічную музыку. Перад гледачамі выступілі музыканты, танцоры і нават фокуснік, у асістэнтах якога пабылі мясцовыя жыхары. Выступленне ілюзіяніста выклікала асаблівую цікавасць у дзятвы.  Малыя, як зачараваныя, сачылі за фокусамі, якія выконваў артыст філармоніі Дзмітрый Філатаў. Не меншую зацікаўленасць у вензавецкай дзятвы выклікала і выступленне ўзорнага тэатра роставых лялек пад кіраўніцтвам Івана Каско. Малыя былі вельмі рады сустрэчы з героямі мультфільмаў, танцавалі разам з імі, нават на пэўны час забыліся прасіць у матуляў салодкую вату, папкорн, марожанае. Выступіў на свяце і народны тэатр гульні “Прымакі”, удзельнікі якога прапанавалі паслухаць беларускія песні. Менавіта прадстаўнікі гэтага калектыву пабылі на пачатку свята ў ролі зазывалаў: праехаліся на кані па вуліцах, песнямі і музыкай запрашаючы жыхароў аграгарадка на пляцоўку ля Дома культуры.

Автор admin 18.06.2017 Выкл.

Сельскія вясёлыя старты ў Вензаўцы

Сельскія вясёлыя старты ў Вензаўцы На пачатку спаборніцтваў – сельскіх вясёлых стартаў – арганізатары свята запрасілі прысутных пабачыць даўнейшы абрад: як выпраўлялі на касьбу. Яго паказалі мясцовыя маладыя людзі Яна Мармыш і Станіслаў Сёмуха. Дзяўчына напаіла касца квасам, а той аддзячыў за клопат павязанай хусткай. Гэты абрад даручалася даўней выканаць самаму сталаму касцу і вясковай прыгажуні. Такім чынам Яна і Стас далі старт спаборніцтвам на “сенажаці”. У вясёлых стартах прымалі ўдзел пяць каманд – КСУПаў “Белагурна”, “Жукоўшчына”, “Слава працы”, “Вензавец” і ААТ “Граніт-Агра”. Вядучая спаборніцтваў Наталля Нагорная прапанавала паўдзельнічаць у шасці выпрабаваннях. Пераважная большасць з іх тычылася сенакосу: касі, каса, пакуль раса; на тыя ж граблі; перанясі сена цераз балота; зрабі сувенір з сена, а таксама былі жартоўны конкурс – надышла ноч і спаборніцтвы асілкаў – самы дужы. Пераможцай вясёлай сельскай эстафеты стала каманда КСУП “Жукоўшчына” ў складзе Дзмітрыя і Юліі Расолькаў, Аляксея Вайтушкі, Яўгена Кійко, Алёны Сантоцкай. Дарэчы, прадстаўнікі гэтага сельгаспрадпрыемства перамагаюць сёлета ўжо другі раз запар. Папярэдні поспех мелі на свяце лёну ў Дварцы. Другое месца заняла каманда КСУП “Слава працы”, трэцяе – ААТ “Граніт-Агра”. Каманды атрымалі дыпломы пераможцаў, адзначаны падарункамі, якія прадаставіў спонсар стартаў – райспажыўтаварыства і, вядома ж, узнагароджаны  апладысментамі гледачоў, якіх нямала сабралася на нядзельнае свята. А самыя бурныя апладысменты былі адрасаваны вензавецкаму касцу Раману Осіпаву. Ён прызнаны пераможцам сярод касцоў-удзельнікаў спаборніцтваў і атрымаў тытул “Касец-2017”. Раман, як адзначыла журы, паспяхова выканаў усе ўмовы: скасіў свой надзел якасна і хутка. Перамогай свайго касца мясцовыя балельшчыкі былі вельмі задаволены. Яшчэ адзін мясцовы касец – чатырохгадовы Максім Пятчыц – таксама заслужыў увагу і атрымаў падарунак. І хоць каса ў Максімкі была пластыкавая, і трава ў яго не клалася ў пракосы, хлопчык старанна паўтараў рухі сапраўдных касцоў. А навучае сельскай працы малога мінчаніна дзядуля – Віктар Мікалаевіч Пятчыц, да якога ў Вензавец на лета прывозяць унука. Да свята касцоў творчае аб’яднанне “Гаспадынька”, якое створана і працуе пры Вензавецкай школе, падрыхтавала дэгустацыю страваў, якія звычайна гатавалі ў час сенакосу. Таму для ўдзельнікаў спаборніцтваў дататковым “прэзентам” было запрашэнне пачаставацца смачнымі стравамі. Жанна Свіб і Таццяна Мармыш парупіліся пра юшку па-вензавецку, дранікі, бліны, квас і іншую смакату.

Автор admin 18.06.2017 Выкл.

Свята касцоў: гандаль, гульні, забавы

Свята касцоў: гандаль, гульні, забавы Пакатаць дзяцей вярхом  на кані прапанавалі арганізатары свята. І ахвотнікі знайшліся. Як і на экстрэмальныя атракцыёны, дзе , здаецца, падрыхтоўку “праходзяць” касманаўты. Для дзятвы працаваў надзіманы гарадок, батуты, можна было пастраляць у ціры. Добры попыт мелі бяспройгрышная латарэя з цацкамі і сувенірамі. Пэўна, у паловы вензавецкай дзятвы на памяць пра свята засталіся мяккія зайчыкі, сабачкі, коцікі і … дрэўцы шчасця.

Автор admin 18.06.2017 Выкл.

Творчы вечар В.І. Хрышчановіч

                   Творчы вечар В.І. Хрышчановіч «Жыве пісьменнік на маёй зямлі» 17 чэрвеня ў аддзеле культуры і дасуга «Гезгалаўскі ДК» у рамках культурнай нядзелі «Знакамітыя землякі» прайшоў творчы вечар, прысвечаны творчасці Веры Ігнатаўны Хрышчановіч «Жыве пісьменнік на маёй зямлі». На мерапрыемства былі запрошаны дзеці, якія наведваюць дзіцячы аздараўленчы лагер «Эколаг», лагер працы і адпачынку «Юныя памошнікі» і палатачны лагер «Алімпіец». Прагучалі вершы Веры Ігнатаўны, творчасць якой пранікнута любоўю да роднага краю і сваёй зямлі.

Автор admin 17.06.2017 Выкл.

Свята касцоў: гандаль, гульні, забавы

Свята касцоў: гандаль, гульні, забавы Пакатаць дзяцей вярхом  на кані прапанавалі арганізатары свята. І ахвотнікі знайшліся. Як і на экстрэмальныя атракцыёны, дзе , здаецца, падрыхтоўку “праходзяць” касманаўты. Для дзятвы працаваў надзіманы гарадок, батуты, можна было пастраляць у ціры. Добры попыт мелі бяспройгрышная латарэя з цацкамі і сувенірамі. Пэўна, у паловы вензавецкай дзятвы на памяць пра свята засталіся мяккія зайчыкі, сабачкі, коцікі і … дрэўцы шчасця.

Автор admin 17.06.2017 Выкл.