Канцэрты на свяце Вышыванкі
Канцэрты на свяце Вышыванкі У госці да наваельнянцаў завіталі артысты з Карэліцкага раёна – народны ансамбль песні “Вечарынка”. Артысты спявалі беларускія песні, жартавалі, прапаноўвалі гледачам паспяваць і патанчыць. Народны тэатр гульні “Прымакі” з Дзятлава зладзіў гульнёвую праграму, да ўдзелу ў якой запрасіў прадстаўнікоў моцнай і слабой паловы. А прадстаўленне ўзорнага тэатра роставых лялек паглядзелі з задавальненнем і дарослыя, і дзеці. На працягу свята працавала выстава-продаж вырабаў народных майстроў Дзятлаўшчыны і Навагрудчыны, дзіцячыя атракцыёны, батут, можна было паўдзельнічаць у бяспройгрышнай латарэі, пачаставацца салодкай ватай, марожаным, папкорнам.
Вясёлыя старты ў Наваельні
Вясёлыя старты ў Наваельні На “Вясёлую эстафету” сабраліся пяць каманд. Вядучая спаборніцтваў Ірына Цяцерына прапанавала ўдзельнікам вясёлыя заданні пад назвамі: як нітачка за іголачкай; трапны клубок; крутыя хадакі; спрытныя футбалісты; вясёлыя лунцікі; павукі. Кожная каманда мела сваю групу падтрымкі, якая заўзята “хварэла”. На старт выйшлі прадстаўнікі Наваельнянскага яслі-сада, Наваельнянскай сярэдняй школы, РУП ЖКХ “Наваельня”, мясцовай музычнай школы, туббальніцы. Старалі ўсе, але перамога дасталася самым спрытным і згуртаваным – камандзе “Пазітыў” Наваельнянскай музычнай школы. Другое месца журы прысудзіла камандзе камунальнікаў, а трэцяе – камандзе Наваельнянскай сярэдняй школы. Як зазначыў старшыня журы Васіль Шыцько, каманды ішлі вельмі шчыльна адна за другой, з розніцай у 1-5 балаў. Ён падзякаваў камандам за спаборніцтвы, за вясёлыя старты і фінішы. Каманды адзначаны дыпломамі і падарункамі. І самы важкі дастаўся камандзе “Пазітыў”, за якую выступалі Сяргей Майсюк (капітан), Андрэй Шэнаеў, Лілія Дзегцярова, Дар’я Ільіна, Павел Талкачоў.
Молодёжный капустник «Твоё лето — 2017»
Молодёжный капустник «Твоё лето — 2017» 25 июня на площадке Центра культуры сектором по работе с молодёжью организован и проведен молодёжный капустник «Твоё лето — 2017». Впервые в г. Дятлово прошёл парад детских колясок, рителям был объявлен конкурс зонтов, участникам праздника было предложено похвастаться на всё Дятлово своим зонтом. Музыкальные поздравления дятловчанам дарили Т. Шостко, А. Чернявская, Е. Ясевич, женская вокальная группа народного хора ветеранов «Ветераны в строю».
Свята Вышыванкi
Свята Вышыванкi 25 чэрвеня ў гарадскім пасёлку Наваельня праводзілася свята Вышыванкі, у рамках раённага праекта “Дбайных гаспадароў славім – весела час бавім”. Наваельня прыняла святочную эстафету ад Вензаўца, дзе ладзілася свята касцоў. Цяпер жа ўшаноўвалі тых, хто пераняў ад сваіх матуляў і бабуляў, хто удасканальвае і прадаўжае займацца прыгожым майстэрствам – вышываннем. З работамі наваельнянскіх майстрых можна было пазнаёміцца на выставе, якая разгарнулася непасрэдна ля Дома культуры. На выставе былі прадстаўлены работы Сняжаны Піцур, Марыны Каплінскай, Ганны Ярмоленка, Таццяны Круглік, Наталлі Кардаш, Таццяны Васільевай, Галіны Нямкевіч, Святланы Кот, Алы Нікіпорчык, Наталлі Бяляк, Таццяны Загорцавай і Вольгі Гранкоўскай. Гэта выкананыя рознай тэхнікай вышыўкі карціны, ручнікі, падушкі на канапу. Работы выклікалі вялікую цікавасць сярод мясцовых жыхароў і гасцей свята. Іх з захапленнем разглядвалі, фатаграфавалі, ля работ рабілі сэлфі. Дарослых і дзяцей на свята вышыванкі сабралася багата. На ўрачыстасць наваельнянцаў заклікаў мясцовы духавы аркестр, які з бадзёрымі маршамі прайшоўся па вуліцах пасёлка. А да іх далучыліся і ўдзельнікі свята – каманды “Вяселай эстафеты”, сем’і ў вышыванках, танцоры і спевакі, мадэлі і мастакі. На пляцоўцы ля Дома культуры загучаў аповед пра яе вялікасць — вышыванку. Вядучыя свята расказалі пра гісторыю гэтага мастацтва, а юныя артысты славілі беларускую вышыванку песнямі, з дапамогай вершаваных радкоў і танцаў. І як сімвал неўміручасці народных традыцый у неба ўзняліся шары з прымацаванай да іх вышыўкай. Шчырымі апладысментамі віталі прысутныя наваельнянскіх майстрых вышыўкі – за іх умелыя рукі і нястомную працу. Крыху пазней, калі падводзіліся вынікі свята, старшыня Наваельнянскага выканкама Ірына Кунахавец уручыла вышывальшчыцам Падзячныя пісьмы за актыўны ўдзел у свяце вышыванкі. Падзяку і апладысменты заслужылі таксама сем’і Шастала і Бельскіх, якія паказалі вышываныя строі – даўнейшыя і сучасныя. Дарослыя і дзеці пацвердзілі, што вышываныя кашулі, кофты, спадніцы, сукенкі ім падабаюцца і пачуваецца ў гэтай вопратцы цудоўна. Вучні Наваельнянскай сярэдняй школы зладзілі нацыянальны бодзі-арт — дэфіле з арнаментам, які быў нанесены на твары дзяўчынак. Падрыхтавала шоу-паказ мастак Алена Дзмітрыеўна Гайдук.
День молодёжи
День молодёжи 25 июня работниками сектора по работе с молодежью проведена интерактивно-развлекательная площадка «Клоун и компания», также жителям и гостям города Дятлово были предложены площадки: караоке-площадка — где каждый желающий смог продемонстровать свои вокальные данные , фитнес-площадка — спортивную разминку провела заведующая сектором по работе с молодёжью — Чернявская А.В.;гимнастика и цирк — где свои навыки и умения продемонстрировали участники детской цирковой студии «Марси».
Праздник деревни Спасюки
Праздник деревни Спасюки Отдалённая деревня…, ох, не мёд: То жара, а то дождик льёт, А то снег засыпает пути , Не проехать сюда, не пройти! Здесь упорные люди живут, И земля уважает их труд… Именно такую отдалённую и малонаселённую деревню, деревню Спасюки, 25.06.17 г. посетили артисты Дома фольклора деревни Студеровщина. Концертную программу «Пускай песни звучат подарками» жителям села дарили Левкевич Я.И., Стислевич Е.И., Головенко Л.А., Мищук А.М.,Каширец Анна. Благодарные зрители очень тепло и радостно встретили артистов и долго не хотели их отпускать.