Творчы вечар В.І. Хрышчановіч
Творчы вечар В.І. Хрышчановіч «Жыве пісьменнік на маёй зямлі» 17 чэрвеня ў аддзеле культуры і дасуга «Гезгалаўскі ДК» у рамках культурнай нядзелі «Знакамітыя землякі» прайшоў творчы вечар, прысвечаны творчасці Веры Ігнатаўны Хрышчановіч «Жыве пісьменнік на маёй зямлі». На мерапрыемства былі запрошаны дзеці, якія наведваюць дзіцячы аздараўленчы лагер «Эколаг», лагер працы і адпачынку «Юныя памошнікі» і палатачны лагер «Алімпіец». Прагучалі вершы Веры Ігнатаўны, творчасць якой пранікнута любоўю да роднага краю і сваёй зямлі.
Свята касцоў: гандаль, гульні, забавы
Свята касцоў: гандаль, гульні, забавы Пакатаць дзяцей вярхом на кані прапанавалі арганізатары свята. І ахвотнікі знайшліся. Як і на экстрэмальныя атракцыёны, дзе , здаецца, падрыхтоўку “праходзяць” касманаўты. Для дзятвы працаваў надзіманы гарадок, батуты, можна было пастраляць у ціры. Добры попыт мелі бяспройгрышная латарэя з цацкамі і сувенірамі. Пэўна, у паловы вензавецкай дзятвы на памяць пра свята засталіся мяккія зайчыкі, сабачкі, коцікі і … дрэўцы шчасця.
Развлекательная программа «Забавный кавардак»
«Забавный кавардак» 17 июня в отделе культуры и досуга «Гезгаловский Дом культуры» прошла развлекательная программа «Забавный кавардак», для оздоровительного лагеря «Эколог» , в рамках районного проекта «Лето -2017»
“Жыві і квітней мая родная вёска!”
“Жыві і квітней мая родная вёска!” У свяце вёсак Ліжэйкі і Паўсаты, якое адбылося 17 чэрвеня сабрала ўсіх жыхароў мястэчка, прыняла ўдзел старшыня Данілавіцкага сельскага выканаўчага камітэта Жых Ганна Мікалаеўна. Яна павіншавала ўсіх прысутных са святам і пажадала прыемнага адпачынку. Стараста вёскі Дзянішчык Ніна Мікалаеўна і Кардаш Людміла Пятроўна сустракалі гасцей духмяным караваем. Кожны жыхар вёсак Ліжэйкі і Паўсаты пастараліся ўнесці сваю лепту ў гэтае выдатнае свята. З любоўю аформілі пляцоўку, на якой разгортвалася дзеянне.