Месяц: Май 2017

Свята лёну ў Дварцы: антураж і фінальная дзея

Свята лёну ў Дварцы: антураж і фінальная дзея Па водгуках мясцовых жыхарак, у прыватнасці, Алены Ляўшук, Алены Чурай свята спадабалася. Дварчане змаглі пабачыць спартыўную эстафету, цыганскі канцэрт, дзеці пакатацца на машынках, пазабаўляцца на атракцыёнах, нават экстрэмальных, пастраляць у ціры. Прадавалі марожанае, салодкую вату, папкорн. Працавалі выставы падзелак. Былі ў продажы біжутэрыя і лён. Мясцовыя жыхаркі падзякавалі арганізатарам і фундатарам (спонсарам) свята.Фінальнай дзеяй свята лёну стала кампазіцыя “Анёлы надзеі”,  калі на імправізаваную сцэну каля школы выйшлі на танец маленькія дварчане – надзея і будучыня аграгарадка.Паветраныя шары былі адпушчаны ў неба, як святочны салют.

Автор admin 27.05.2017 Выкл.

Канцэрт цыганскага ансамбля «Жемчуга»

Свята лёну ў Дварцы: канцэрт цыганскага ансамбля «Жемчуга» Спадабалася дварчанам выступленне цыганскага ансамбля песні і танца “Жемчуга” з Мінска.Артысты не толькі выконвалі цыганскія песні і танцы, але і паказалі абрад «Цыганскага вяселля». Ролі ў ім запрасілі выканаць мясцовых жыхароў.Артысты выканалі цыганскія прыпеўкі, танцы цыганоў Персіі, танец з цыганскімі лялькамі.Артыстаў актыўна падтрымлівалі гледачы, заўзята танчыла дзятва.Публіка была ў захапленні ад яркіх фарбаў, рытмаў, прыгожых дзяўчат і хлопцаў.

Автор admin 27.05.2017 Выкл.

Свята Лёну ў Дварцы

Свята Лёну ў Дварцы Летась стартаваў раённы праект “Дбайных гаспадароў славім, весела час бавім” і пачаў ажыццяўляцца ён менавіта з Дварца. Сёлета праект прадоўжаны. Аграгарадок Дварэц першы прыняў гасцей  на Свяце лёну. Яно праходзіла тут суботнім днём, 27 мая. Распачаў свята танцавальны калектыў работнікаў культуры танцам “Полька”. Затым вядучыя свята Людміла Баклушына і Ірына Цяцерына далі слова для прывітання старшыні Дварэцкага сельвыканкама Тамары Перапечынай. Яна адкрыла свята і пажадала дварчанам добрага адпачынку.Святочную эстафету падхапілі вучні групы падоўжанага дня 2-3 класа Дварэцкай школы. Яны зладзілі модны цяпер флэшмоб. Пра Дварэцкі льнозавод расказаў яго дырэктар Яўген Варган. Ён выказаў спадзяванне, што фінансавае становішча завода палепшыцца, прадпрыемства і калектыў будуць на тых пазіцыях, як у 2014-2015 гадах, калі завод займаў першыя месцы ў абласным спаборніцтве. На свята былі запрошаны і ўшанаваны завадчане, якія шмат гадоў адпрацавалі на прадпрыемстве. Гэта Ганна Канстанцінаўна Сямашка, Іосіф Рыгоравіч Трубко, Іосіф Уладзіміравіч Ляпешка, Ганна Сцяпанаўна Сідорчык, Міхаіл Уладзіміравіч Сёмуха, Леакадзія Стэфанаўна Гайдук, Марыя Аляксандраўна Маліка, Леанід Браніслававіч Ганчар, Вольга Міхайлаўна Канус, Ніна Мікалаеўна Сямашка. На жаль, не змаглі пабыць на ўрачыстасці Сабіна Станіславаўна Трубко і Леанарда Іванаўна Міснік. Але ім былі адрасаваны пажаданні здароўя і бадзёрасці. Як паведаміла спецыяліст па ідэалагічнай рабоце завода Ала Хамко, гэтыя людзі былі прыняты на працу з першага дня пуска завода, у 1954 годзе. Ветэранам ўручылі кветкі, граматы, падарункі.  На свяце ўшанавалі тых, хто справіў ільняное вяселле, пражылі ў шлюбе чатыры гады. Гэта Ларыса і Андрэй Ганчары, Іна і Анатоль Ляпешкі. Праўда, на свяце прымалі віншаванні жонкі і дзеці, бо бацькі былі на працы.

Автор admin 27.05.2017 Выкл.

«Жизнь прекрасна – не губи ее»

Тематический вечер «Жизнь прекрасна – не губи ее» 26.05.2017г. В Доме культуры прошло мероприятия по профилактике СПиДа, тематический вечер «Жизнь прекрасна –не губи её». Для участников вечера была проведена викторина «Что ты знаешь о СПИДе», показан видиофильм, звучали песни на злободневную тему. О профилактике заболевания рассказала заведующая Вензовецким ФАПпом, фельдшер Лебецкая Валентина Николаевна.

Автор admin 26.05.2017 Выкл.

Фестываль-карнавал роставых лялек «Дасканалы свет казкі»

                     Адкрыты рэгіянальны фестываль-карнавал роставых лялек «Дасканалы свет казкі» Дзеці і дарослыя, мясцовыя жыхары і госці Дзятлава мелі магчымасць папрысутнічаць на фестывалі-карнавале роставых лялек і гульнёвых праграм. Ён ладзіўся ў Дзятлаве 26 мая на пляцоўцы каля Цэнтра культуры і народнай творчасці, а таксама ў глядзельнай зале. Але перш, чым прапанаваць гледачам казкі і забавы, артысты ў казачных касцюмах удзельнічалі ў шэсці па вуліцах Дзятлава. Іх суправаджаў Наваельнянскі зводны духавы аркест. Пад бадзёрыя маршы прайшліся па вуліцах Перамогі, Чырвонаармейскай, плошчы 17 Верасня, вуліцы Міцкевіча героі мультфільмаў і казак. Іх фатаграфавалі, віталі дзятлаўчане. У шэсці прынялі ўдзел звыш паўсотні роставых лялек на чале з Катом у ботах. Гэту новую ляльку – самую вялікую і прыгожую – прэзентаваў сам кіраўнік Тэатра гульні роставых лялек “Лялькі для ўсіх” Іван Каско. Шчыра кажучы, удзельнікаў на фестываль чакалася больш. Аднак па аб’ектыўных прычынах некаторыя госці не прыехалі. Фестывалілі па-суседску: дзятлаўчане, навагрудчане, прадстаўнікі Карэліцкага, Зэльвенскага і Свіслацкага раёнаў. На фестываль-карнавал калектывы прывезлі розныя праграмы, але аб’яднала артыстаў імкненне парадаваць, павесяліць дзятву і дарослых. Менавіта выдатнага настрою, знаёмства з новымі цікавымі героямі-лялькамі пажадала на пачатку фестывалю Наталля Калодка, начальнік аддзела ідэалогіі, культуры і па справах моладзі Дзятлаўскага райвыканкама. Яна зычыла ўдзельнікам поспехаў, а перамогі – мацнейшым. Журы няпроста было вызначыць лепшы калектыў. Але яно урэшце агучыла вынікі. Дыпламантам першай ступені стаў народны тэатр-студыя “Карагод” з аграгарадка Грынкі Свіслацкага раёна (кіраўнік Марыя Самалевіч). Таксама ў пераможцах дзятлаўчане – Тэатр гульні роставых лялек “Лялькі для ўсіх” пад кіраўніцтвам Івана Каско. Нашы госці са Свіслачы павезлі дахаты галоўны прыз фестывалю – роставую ляльку “Сонейка”. Гэта перамога на рахунку “Карагода” – не першая, бо калектыў існуе ўжо 16 гадоў. Быў на “Славянскім базары”, фестывалі Нацыянальных культур у Гродне, фестывалі ў Воранаве. Усе 16 гадоў кіруе калектывам Марыя Мікалаеўна Самалевіч. Да тэатральнай дзеі яна прыахвоціла сваю нявестку Дар’ю, касцюмерам у калектыве – дачка Наталля. Марыя Мікалаеўна мае тры зборнікі тэатральных пастановак, якія сама піша і ўвасабляе на сцэне. Дапамагаюць ёй у гэтым Святлана Шмыга, Таццяна Завадская, Аксана Пачыноўская. Фестываль-карнавал не абмяжоўваўся гульнямі і пастаноўкамі. У гэты дзень ладзілася выстава вырабаў дзятлаўксіх майстроў. Для дзяцей працавалі каруселі, батуты, надзіманы гарадок. Жадаючыя маглі наведаць гасцёўню “БульбаЁстыка”, рэзідэнцыю Олафа, патанцаваць на дыскатэках, паўдзельнічаць у фестывалі фарбаў. Спонсарамі мерапрыемства выступілі : Дзятлаўскі раённы выканаўчы камітэт; ЦБП № 407 г. Дзятлава філіяла № 413 г. Ліда ААТ ААБ «Беларусбанк», кіраўнік Наталля Барысаўна Барцэвіч, раённая арганізацыя «Грамадскае аб’яднанне «Беларускі саюз жанчын», старшыня Жадейко Алена Іванаўна; ІП Веремейка С. Г., Шалевіч Н У, Панамароў У Ў, Чантук В.Г, ПГУП «Капітал плюс», дырэктар Маркушэўская Л. К.

Автор admin 26.05.2017 Выкл.

«Нади себе дело по душе»

«Нади себе дело по душе» 26 мая зав.сектора по организации досуга «Хвиневичский Дом культуры» провела акцию для детей «Нади себе дело по душе». Где познакомила ребят с клубными формированиями работающими на базе Дома культуры. Пригласила активно провести летние каникулы вместе.

Автор admin 26.05.2017 Выкл.

Раённы фестываль фальклору

Раённы фестываль фальклору  «Вянок творчасці народнай» на Дзятлаўшчыне         21 мая на летняй танцавальнай пляцоўцы Дзятлаўскага цэнтра культуры і народнай творчасці адбыўся раённы фестываль фальклору, які сабраў творчыя калектывы і выканаўцаў з усяго раёна. Праграма фестываля пачалася з прэм’еры: работнікі культуры раёна падрыхтавалі масавы народны танец. Вядучыя праграмы Чэслаў Свіб і Людміла Баклушына прадставілі конкурсную камісію сёлетняга фестывалю. У яе склад увайшлі начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Наталля Калодка, намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Васіль Шыцько, загадчыца аддзела метадычнай работы раённага цэнтра культуры і народнайтворчасці Марына Лукіянец, вядучы метадыст аддзела метадычнай работы Таццяна Янушкевіч, метадыст аддзела метадычнай работы Таццяна Дудкіна. Першымі на фестывальную сцэну выйшлі прадстаўніцы Жукоўшчынскагадома культуры — народны фальклорны гурт вёскі Погіры. Жанчыны выканалі народныя песні і жарты сваёй мясцовасці. Хвінявіцкі дом культуры дэлегаваў на фестываль гурток сцэнічнага майстэрства «Ліхтарык» і іх старэйшыя калегі па сцэне — фальклорны гурт «Сузор’е». Данілавіцкі рэгіён прадставіў шматлікі і яркі мясцовы фальклорны гурт «Суседачкі», які парадаваў гледачоў песнямі і байкамі. Аўтэнтычныя песні Дзятлаўшчыны прагучалі ў выкананні народных фальклорных гуртоў вёсак Ахонава і Студзераўшчыны. Ад Наваельнянскага дома культуры на летняй сцэне выступілі фальклорны гурт, юныя салісткі вакальнага і гутарковага жанру. Казлоўшчынкі фальклор прадставілі дзіцячыя калектывы і выканаўцы. Юныя артысты чыталі казку, танчылі «Кадрыль» і гулялі ў народную гульню «Явар». Ксенія Лагута з Дварэцкага дома культуры артыстычна прачытала байку Кандрата Крапівы «Ехаў дзедка на кірмаш». Ігар Крывулька з Вензаўца пазнаёміў прысутных з прыгожай легендай пра вензавецкую царкву, а дзяўчаты з фальклорнага трыа Вензавецкага дома культуры выканалі народнуюпесню «Ой, там пад ганкам». Пакуль кампетэнтная камісія раілася, народны тэатр гульні «Прымакі» па-за конкурсам зладзіў міні-канцэрт для гасцей фестывалю. Па выніках конкурснай праграмы журы вызначыла лепшых выканаўцаў і калектывы. У намінацыі «Аўтэнтычны фальклорны гурт» першае месца атрымаў народны фальклорны гурт вёскі Студзераўшчына, другое — народны фальклорны гурт вёскі Погіры, трэцяе —  народны фальклорны гурт вёскі Ахонава. У намінацыі «Дзіцячы фальклорны гурток» пераможцам стаў Казлоўшчынскі фальклорны гурток. Лепшым дарослым фальклорным ансамблем стаў фальклорны гурт «Суседачкі» з Данілавічаў. У намінацыі «Індывідуальныя выканаўцы народнай прозы» прызавыя месцы размеркаваліся наступным чынам: першае — Ніна Лашкоўская (Данілавічы), другое — Ксенія Лішык (Казлоўшчына), трэцяе — Ігар Крывулька (Вензавец) і Арына Кузьміч (Наваельня). Лепшай сольнай выканаўцай песеннага фальклору журы прызнала Зінаіду Стэльмах з Ахонава.

Автор admin 21.05.2017 Выкл.

У Дзятлаве затанчылі па-даўнейшаму

У Дзятлаве затанчылі па-даўнейшаму У межах раённага фестывлю фальклору «Вянок творчасці народнай» адбыўся прагляд канкурсантаў на абласны фестываль-свята «Танцуем па-даўнешаму». Танцавальныя пары розных узростаў на адной пляцоўцы, у адным карагодзе згулялі побытавыя беларускія танцы «Мальвіна»,  полька «Карэлафінская», «Лявоніха», полька «Бабачка», «Каханачка», «Ойра», «Акуліна», «Лысы», «Вальс», «Падыспань», «Кракавяк», полька «Мясцовая». Лепшыя народныя танцоры прадставяць наш раён на абласным этапе конкурсу ў аг. Тарнова  Лідскага раёна.

Автор admin 21.05.2017 Выкл.

Фестиваль народной музыки «Зайграйце, музыкi»

VIII Областной фестиваль народной музыки «Зайграйце, музыкi» 20 мая в стенах Лидского замка прошел VIII Областной фестиваль народной музыки «Зайграйце, музыкi». 22 коллектива из разных уголков нашей области демонстрировали свои таланты, среди которых своё искусство продемонстировал народный ансамбль народной  песни и музыки “Ятранка”. художественный руководитель Анна Харлинская. По итогам фестиваля диплом за высокое исполнительское мастерство.

Автор admin 20.05.2017 Выкл.

Областной фестиваль авторской песни «Новое поколение»

Областной фестиваль авторской песни «Новое поколение» 20 мая представители от Дятлово  приняли участие в VII областном фестивале авторской песни «Новое поколение» собрал сегодня в Зельве порядка двадцати талантливых участников. В номинации «Автор стихов и музыки» — Владислав Ракуть и Валерий Макарчик награждены дипломами за участие.

Автор admin 20.05.2017 Выкл.