День: 28.05.2017

«І няма ў цэлым свеце выдатней, роднай вёскі маёй»

«І няма ў цэлым свеце выдатней, роднай вёскі маёй»                  «І няма ў цэлым свеце выдатней, роднай вёскі маёй» пад такой назвай 28 мая прайшло свята вёсак-суседак Варакомшчына і Рабкі падрыхтаванага аддзелам культуры і дасуга «Данілавіцкі Дом культуры». Распачала свята старшыня Данілавіцкага сельскага выканаўчага камітэта Ганна Мікалаеўна Жых. Яна зазначыла, што вёска-гэта незабыўная казка, куды хочацца вярнуцца ізноў і ізноў. Вядучая Таццяна Буча запрасіла аднавяскоўцаў зазірнуць у учарашні дзень, у  гісторыю нашых вёсак, іх людзей. І не для простай цікавасці, а каб яшчэ раз зразумець, адчуць з чаго мы пачыналі,каб аддаць павагу дзядам і бацькам нашым. На працягу свята ўшаноўвалі самых старэйшых жыхароў вёсак: вёска Варакомшчына Лазовік Ніна Міхайлаўна 87 гадоў. Вёска Рабкі:Талкун Віктар Паўлавіч 93 года, Нагорная Алена Станіславаўна 93 года. Самых маленькіх — Куркоўскага  Аляксея  Васільевіча  28.05.2015, Баравіка Яўгена Андрэевіча 26.03.2015. Дарылі музычныя падарункі юбілярам, якія адзначылі і якія яшчэ будуць адзначаць свой юбілей. Перад пачаткам свята быў аб’яўлены конкурс на лепшую сядзібу, двар, квятнікі інш. Вынікі намінацый падвяла і ўручыла падзячныя лісты і каштоўныя падарункі Ганна Мікалаеўна Жых. На працягу свята святочны настрой дарылі; ансамбль народнай песні «Суседачкі», Насця Бортнік, Мілана Падліпская, Яўгенія Анушкевіч, Дарына Заваротная.

Автор admin 28.05.2017 Выкл.

«Танцуем па-даўнейшаму»

«Танцуем па-даўнейшаму» 28 мая Дзятлаўшчына прымала удзел у абласным фестывалі-свяце “Танцуем па-даўнейшаму” у аг. Тарнова, Лідскага р-н. Па выніках фестывалю наступныя рэзультаты. Узроставая катэгорыя 18-30 гадоў Харошка Наталля;  Ракуць Уладзіслаў – Лаўрэаты ІІ ступені (Цэнтр культуры г. Дзятлава) Узроставая катэгорыя 11-13 гадоў Кавальчук Марыя; Ерамейчык Арцём — Лаўрэаты ІІІ ступені (аддзел культуры і дасуга “Казлоўшчынскі ДК) Узроставая катэгорыя 14-17 гадоў Заяц Арцём; Дабрынская Аксана — Лаўрэаты ІІ ступені (аддзел культуры і дасуга “Гезгалаўскі ДК”) Узроставая катэгорыя “Каму за 50”          Петраш Іван; Вішнарэўская Таццяна — Лаўрэаты ІІ ступені (аддзел культуры і дасуга “Раклевічскі ДК”) Узроставая катэгорыя 31-50 гадоў Бузук Наталля; Понік Максім – дыплом за удзел Узроставая катэгорыя “Калектывы”          Народный фальклорны калектыў в. Погіры — Гран Пры фестываля Лаўрэаты ІІІ ступені.  Мастацкі кіраўнік – Тамара Ступак          (Сектар па арганізацыі дасуга “Жукоўшчынскі ДК”) Усе удзельнікі ўзнагароджаны медалямі фестваля. Пераможцы будуць запрошаны на заключны канцэрт на абласны рэгіянальны фестываль традыцыйнай культуры “Скарбы Гродзеншчыны”. ‘

Автор admin 28.05.2017 Выкл.