День: 27.05.2017

Свята лёну ў Дварцы: дэфіле мадэляў

Свята лёну ў Дварцы: дэфіле мадэляў 17 юных дварчан – дзяўчынкі і самы адважны з хлопцаў – прынялі ўдзел у конкурсе мадэляў. Касцюмы іх былі выкананы з дапаможных матэрыялаў – паперы, пластыка, газетаў, шпалераў, а таксама з лёну. Адбылося дэфіле мадэляў. Прыз сімпатый гледачоў дастаўся Вераніцы Кашко (“вячэрняя зара”). Пераможцай журы прызнала мадэль Вольгу Радзюк (“вясна”), прызёрамі сталі Аляксандра Нашуцінская (“дзюймовачка”) і Вікторыя Удот (“вясновы букет”).

Автор admin 27.05.2017 Выкл.

«Вясёлая сельская эстафета»

Свята лёну ў Дварцы: «Вясёлая сельская эстафета» Традыцыйна на святах у аграгарадках праводзіцца “Вясёлая сельская эстафета”. Сёлета ў Дварэц на яе прыехалі сем камандаў. Ім прапанавалі 5 конкурсаў: знаёмства, сяўба лёну, паліванне лёну (тэматычныя), жартоўныя – упрыгож бабулю і пацалуначкі. Найлепш з заданнямі справілася каманда КСУП “Жукоўшчына” ў складзе Яўгена Кійко (капітан), Алёны Сантоцкай, мужа і жонкі Дзмітрыя і Юліі Расолька, Аляксея Вайтушкі і іх ідэйнага натхняльніка Алены Свіб. Каманда ўзнагароджана наборам для пляжнага валейбола ад спонсара стартаў— райкама прафсаюза работнікаў АПК. Другое месца заняло ААТ “Граніт-Агра”. Трэцяе месца дасталося гаспадарам свята — КСУП “Дварэц-Агра”.

Автор admin 27.05.2017 Выкл.

Свята лёну ў Дварцы: антураж і фінальная дзея

Свята лёну ў Дварцы: антураж і фінальная дзея Па водгуках мясцовых жыхарак, у прыватнасці, Алены Ляўшук, Алены Чурай свята спадабалася. Дварчане змаглі пабачыць спартыўную эстафету, цыганскі канцэрт, дзеці пакатацца на машынках, пазабаўляцца на атракцыёнах, нават экстрэмальных, пастраляць у ціры. Прадавалі марожанае, салодкую вату, папкорн. Працавалі выставы падзелак. Былі ў продажы біжутэрыя і лён. Мясцовыя жыхаркі падзякавалі арганізатарам і фундатарам (спонсарам) свята.Фінальнай дзеяй свята лёну стала кампазіцыя “Анёлы надзеі”,  калі на імправізаваную сцэну каля школы выйшлі на танец маленькія дварчане – надзея і будучыня аграгарадка.Паветраныя шары былі адпушчаны ў неба, як святочны салют.

Автор admin 27.05.2017 Выкл.

Канцэрт цыганскага ансамбля «Жемчуга»

Свята лёну ў Дварцы: канцэрт цыганскага ансамбля «Жемчуга» Спадабалася дварчанам выступленне цыганскага ансамбля песні і танца “Жемчуга” з Мінска.Артысты не толькі выконвалі цыганскія песні і танцы, але і паказалі абрад «Цыганскага вяселля». Ролі ў ім запрасілі выканаць мясцовых жыхароў.Артысты выканалі цыганскія прыпеўкі, танцы цыганоў Персіі, танец з цыганскімі лялькамі.Артыстаў актыўна падтрымлівалі гледачы, заўзята танчыла дзятва.Публіка была ў захапленні ад яркіх фарбаў, рытмаў, прыгожых дзяўчат і хлопцаў.

Автор admin 27.05.2017 Выкл.

Свята Лёну ў Дварцы

Свята Лёну ў Дварцы Летась стартаваў раённы праект “Дбайных гаспадароў славім, весела час бавім” і пачаў ажыццяўляцца ён менавіта з Дварца. Сёлета праект прадоўжаны. Аграгарадок Дварэц першы прыняў гасцей  на Свяце лёну. Яно праходзіла тут суботнім днём, 27 мая. Распачаў свята танцавальны калектыў работнікаў культуры танцам “Полька”. Затым вядучыя свята Людміла Баклушына і Ірына Цяцерына далі слова для прывітання старшыні Дварэцкага сельвыканкама Тамары Перапечынай. Яна адкрыла свята і пажадала дварчанам добрага адпачынку.Святочную эстафету падхапілі вучні групы падоўжанага дня 2-3 класа Дварэцкай школы. Яны зладзілі модны цяпер флэшмоб. Пра Дварэцкі льнозавод расказаў яго дырэктар Яўген Варган. Ён выказаў спадзяванне, што фінансавае становішча завода палепшыцца, прадпрыемства і калектыў будуць на тых пазіцыях, як у 2014-2015 гадах, калі завод займаў першыя месцы ў абласным спаборніцтве. На свята былі запрошаны і ўшанаваны завадчане, якія шмат гадоў адпрацавалі на прадпрыемстве. Гэта Ганна Канстанцінаўна Сямашка, Іосіф Рыгоравіч Трубко, Іосіф Уладзіміравіч Ляпешка, Ганна Сцяпанаўна Сідорчык, Міхаіл Уладзіміравіч Сёмуха, Леакадзія Стэфанаўна Гайдук, Марыя Аляксандраўна Маліка, Леанід Браніслававіч Ганчар, Вольга Міхайлаўна Канус, Ніна Мікалаеўна Сямашка. На жаль, не змаглі пабыць на ўрачыстасці Сабіна Станіславаўна Трубко і Леанарда Іванаўна Міснік. Але ім былі адрасаваны пажаданні здароўя і бадзёрасці. Як паведаміла спецыяліст па ідэалагічнай рабоце завода Ала Хамко, гэтыя людзі былі прыняты на працу з першага дня пуска завода, у 1954 годзе. Ветэранам ўручылі кветкі, граматы, падарункі.  На свяце ўшанавалі тых, хто справіў ільняное вяселле, пражылі ў шлюбе чатыры гады. Гэта Ларыса і Андрэй Ганчары, Іна і Анатоль Ляпешкі. Праўда, на свяце прымалі віншаванні жонкі і дзеці, бо бацькі былі на працы.

Автор admin 27.05.2017 Выкл.