День: 15.03.2017

Встреча работников предприятий а\г Вензовец

Встреча работников предприятий а\г Вензовец        15.03.2017 г. в Вензовецком Доме культуры была организована встреча работников предприятий а\г Вензовец. Поднимались вопросы охраны труда, травматизм на производстве, противопожарная безопасность. На встречу были приглашены Вольский Степан Станиславович, главный инжинер по охране труда Управления сельского хозяйства Дяловского райисполкома, старший инспектор инспекции государственного пожарного надзора Кухарчик Сергей Иванович.    

Автор admin 15.03.2017 Выкл.

«Родина моя дорогая»

«Родина моя дорогая»           15 марта в отделе культуры и досуга «Даниловичский Дом культуры» прошла концертная программа «Родина моя дорогая», приуроченная ко дню Конституции Республики Беларусь. Участие в ней приняли участники детского кружка сольного пения «Званочкі».

Автор admin 15.03.2017 Выкл.

«Радзіма мая»

«Радзіма мая»       15 сакавіка па ўсёй краіне адзначаецца Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. У аграгарадку Раклевічы, для жыхароў была арганізавана канцэртная праграма «Радзіма мая», прыўрочаная святкаванню да гэтага дня. Адкрывала канцэртную праграму Кузьма Вольга з песняй «Васільковае неба». Лірычная кампазіцыя стала добрым фундаментам, для пабудовы ўсёй праграмы. Запрошаныя госці — народны тэатр-студыя гульні «Прымакі» акунулі гледачоў у атмасфернасць беларускай народнай песні, з яе гумарам, весялосцью, рамантыкай і пяшчотай. Самымі малодшымі удзельнікамі канцэрта: дзіцячым танцавальным гуртом «Крыжачок» быў падрыхтаваны эстрадны танец для ўсіх гасцей. «Вобразы мілыя роднага краю, Смутак і радасць мая! Што маё сэрца да вас парывае? Чым так прыкованы я…» Я. Купала.

Автор admin 15.03.2017 Выкл.

Канцэрт «Мы ганарымся табой, БЕЛАРУСЬ!»

Канцэрт «Мы ганарымся табой, БЕЛАРУСЬ!»         Святочны канцэрт «Мы ганарымся табой, БЕЛАРУСЬ!», прысвечаны Дню Канстытуцыі, адбыўся ў раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці. Яго гасцямі сталі прадстаўнікі раённай улады, работнікі арганізацый і прадпрыемстваў раёна, а таксама юныя грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія ў гэты святочны дзень атрымалі свае першыя пашпарты. Са словамі віншавання да прысутных звярнуўся старшыня Дзятлаўскага райвыканкама Аляксандр Дубовік. — Асноўная ідэя Канстытуцыі — служыць грамадству, служыць людзям. Дзяржава павінна працаваць на дабрабыт т поспех кожнага з яе грамадзян. У той жа час кожны грамадзянін нашай краіны павінен усведамляць уласную адказнасць за выкананне канстытуцыйных нормаў, за наша цяперашняе і будучыню, — адзначыў Аляксандр Міхайлавіч.         Святочную праграму да Дня Канстытуцыі падрыхтавалі работнікі культуры раёна, юныя таленты сярэдняй школы №3 горада Дзятлава, Гезгалаўскай і Вензавецкай школаў. У час мерапрыемства прагучалі песні на беларускай і рускай мовах, прысвечаныя Беларусі і яе грамадзянам.

Автор admin 15.03.2017 Выкл.

Юныя грамадзяне

Юныя грамадзяне        У час рэспубліканскай акцыі «Мы — грамадзяне Рэспублікі Беларусь» у Дзятлаўскім гісторыка-краязнаўчым музеі прайшло ўрачыстае ўручэнне пашпартоў маладым жыхарам Дзятлаўшчыны. Свой галоўны дакумент у Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь атрымалі 25 хлопцаў і дзяўчат, якім споўнілася 14 гадоў. Іх прыйшлі павіншаваць старшыня Дзятлаўскага раённага Савета дэпутатаў А. Бараноўскі, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Н. Калодка, старшыня раённага савета Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў Л. Кашко, начальнік АУС Дзятлаўскага райвыканкама А. Біль, начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Н. Белаус, першы сакратар раённага камітэта ГА «БРСМ» К. Хілімончык, вядучы спецыяліст групы па грамадзянстве і міграцыі АУС Дзятлаўскага райвыканкама С. Юргель.       Прысутных павітаў старшыня раённага Савета дэпутатаў А. Бараноўскі: — Сёння вы атрымліваеце пашпарты, якія пацвярджаюць, што вы — грамадзяне Рэспублікі Беларусь. Памятайце, што ўсё ваша жыццё павінна быць скіравана на тое, каб наша краіна квітнела, станавілася больш моцнай і прыгожай. Прыкладзіце намаганні, вучыцеся і працуйце на карысць Айчыны. Пашпарты і падарачныя выданні «Я — грамадзянін Рэспублікі Беларусь» школьнікам уручылі А. Бараноўскі, А. Біль, К. Хілімончык. Вокладкі на першы дакумент — старшыня раённага савета ветэранаў Л. Кашко. Кацярына Бялятка, навучэнка Казлоўшчынскай сярэдняй школы, ад імя равеснікаў падзякавала за віншаванні і падарункі, паабяцала, што моладзь сваёй вучобай, працай, творчымі справамі будзе ўмацоўваць родную краіну.         З атрыманнем галоўнага дакумента юных грамадзян Рэспублікі Беларусь павіншавала першы сакратар раённага камітэта ГА «БРСМ» К. Хілімончык. Вядучыя свята запрасілі прысутных на экскурсію па музеі і святочны канцэрт да Дня Канстытуцыі ў Дзятлаўскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці.

Автор admin 15.03.2017 Выкл.