День: 18.01.2017

На Дзятлаўшчыне ўрачыста завяршылі Год культуры

На Дзятлаўшчыне ўрачыста завяршылі Год культуры         Святочным канцэртам у Цэнтры культуры і народнай творчасці горада Дзятлава завяршыўся Год культуры-2016. На раённай сцэне выступілі лепшыя прафесійныя і самадзейныя артысты раёна. Сярод іх – народны хор ветэранаў працы – “Ветэраны ў страі”, народны ансамбль музыкі  песні “Ятранка”, зводны духавы аркестр гарпасёлка Наваельня, вакальная група Дзятлаўскай дзіцячай школы мастацтваў, узорны ансамбль скрыпачоў “Зорачкі”, тэатр гульні роставых лялек “Лялькі для ўсіх”, узорная тэатральная студыя “Мелодыя душы”, а таксама Ала Чарняўская, Уладзіслаў Ракуць, Алёна Гузавец і іншыя.      Цягам мерапрыемства згадалі самыя яркія падзеі, арганізаваныя для працаўнікоў вёскі – свята малака, свята яблыкаў, свята лёну, касцоў, бульбы, мяса.     У фае Цэнтра культуры прадставілі сваю творчасць і правялі майстар-класы народныя майстрыхі раёна, правялі выставы і латарэі Дзятлаўскі краязнаўчы музей і цэнтральная раённая бібліятэка.      Нарэшце, Год культуры перадаў эстафету году 2017-му, які аб’яўлены ў Беларусі Годам навукі.

Автор admin 18.01.2017 Выкл.

«Ішла Каляда»

«Ішла Каляда»         Вось і надыйшлі доўгачаканыя Калядныя святкі са сваімі песнямі, гульнямі, забавамі і калядаваннем. Забавы доўжацца не адзін дзень і кожны з іх насычаны сваімі цудадзействамі. Вось у адзін з такіх святочных вечароў і наведаўся «народны» тэатр-студыя гульні «Прымакі» у санаторый «Альфа-Радон». З пачатку гучалі вясёлыя задорныя беларускія песні, музычныя найгрышы і інш. Затым гурт з’явіўся у выглядзе калядоўшчыкаў: з буслам насатым, мядзведзям калматым, і казою шэраю вясёлаю. Тут і у гульні гулялі, і куццю варылі, варажылі да танчылі. З каляднай зоркаю у руках казалі пажаданні, каб на будучы год спраўдзіліся. Сустрэча адбылася вельмі цікавай і вясёлай, і дзякуем адпачываючым за актыўны удзел у праграме. А развітваліся з надзеяй зноў сустрэцца у будучым годзе.

Автор admin 18.01.2017 Выкл.