День: 29.10.2016

Кірмаш гудзе — гандаль ідзе

Кірмаш гудзе — гандаль ідзе      Суботнім днём, 29 кастрычніка, на калгасным рынку ў Дзятлаве адбыўся традыцыйны восеньскі сельскагаспадарчы кірмаш. Удзел у ім прынялі сельгаскааператывы Дзятлаўшчыны, перепрацоўчыя прадпрыемствы, фермеры, індывідуальныя прадпрымальнікі. У іх гараджане маглі набыць бульбу, капусту, моркву, буракі, яблыкі, зерне, мяса, саджанцы.        Адбыўся конкурс на лепшае афармленне гандлевага месца.  Пераможцам стаў СВК «Граніт-Агра», другое месца — СВК «Хвінявічы», а трэцяе — СВК «Белагурна».        Таксама ў кірмашы актыўна ўдзельнічалі работнікі культуры. Яны весялілі народ песнямі, прыпеўкамі, прапанавалі традыцыйную жартоўную латарэю. Таксама ў госці на свята завітаў калектыў Варанаўскага раёна.

Автор admin 29.10.2016 Выкл.