День: 16.01.2016

Калядны турнір: жанчыны гулялі ў валейбол

У сельгасвытворчым кааператыве «Граніт-Агра» стартаваў штогадовы калядны турнір па валейболе. У суботу, 16 студзеня, у спартыўнай зале Круцілавіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы за званне лепшай пазмагаліся чатыры валейбольныя дружыны — каманда бухгалтэрыі СВК «Граніт-Агра», каманда заатэхнікаў гаспадаркі, зборная каманда настаўнікаў Круцілавіцкай і Таркачоўскай школ, а таксама каманда свінагадоўчага комплексу «Варакомшчына». Ганаровыя дыпломы ад адміністрацыі і прафсаюзнага камітэта СВК «Граніт-Агра» атрымалі пераможцы і ўдзельнікі спартыўнай сустрэчы, пераможца каляднага турніру — каманда бухгалтэрыі СВК «Граніт-Агра» — пераходзячы кубак турніру.  

Автор admin 16.01.2016 Выкл.

Конкурс творчасці працоўных калектываў

16 студзеня 2016 года ў Дзятлаўскім раённым цэнтры культуры адбыўся раённы этап рэспубліканскага конкурсу творчасці працоўных калектываў “Новыя імены Беларусі – 2016”,  заснаваны Федэрацыяй прафсаюзаў Беларусі пры падтрымцы Міністэрства культуры і Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі. Пераможцы конкурса: Мікалай Райко, Анастасія Чурай, Ала Чарняўская, сваё майстэрства пераможцы прадэманструюць на абласным адборачным туры у г. Гродна.

Автор admin 16.01.2016 Выкл.