Моладзевы капуснік “Тваё лета”

Моладзевы капуснік “Тваё лета”

22.08.2025 Выкл. Автор admin
Моладзевы капуснік “Тваё лета”

Як запомніць гэта лета? Праводзіць яго песнямі, танцамі, вясёлымі гульнямі і сустрэчай з сябрамі.

Усё гэта атрымалася ў час забаўляльнай праграмы, на якую дзятлаўчан запрасіў раённы Цэнтр культуры і народнай творчасці.

У гэты вечар хлопчыкаў і дзяўчынак чакала яркае інтэрактыўнае шоу разам з роставымі лялькамі, у час якога яны змаглі паўтарыць знакамітыя трэнды, патанчыць і сфатаграфавацца са сваімі любімымі персанажамі.

Супрацоўнікі раённай бібліятэкі прапанавалі дзецям гульні для інтэлектуалаў і настольныя забавы, а навучэнцы Дзятлаўскай дзіцячай школы мастацтваў разам з педагогам Жаннай Лукашэня парадавалі малечу яркім непаўторным аквагрымам.

У межах акцыі “Бяспечныя канікулы” супрацоўнікі Дзятлаўскага РАНС пагулялі з юнымі дзятлаўчанамі ў бяспечныя гульні, з дапамогай пажарнай тэхнікі прадэманстравалі воднае шоу.

Аматараў добрай музыкі на любы густ чакала выступленне юных зорачак эстрады Нэлі Санюк, Аляксандры Міклаш, а таксама вядомых артыстаў Дзятлаўшчыны – групы “Бархат”, Ганны Харлінскай, Івана Кашко.

Госці свята мелі магчымасць атрымаць эксклюзіўны майстар-калас па Zumba ад Алы Чарняўскай, ад душы павесяліцца і расфарбаваць адзін аднаго ў час колар-фэсту. Аматараў спакойнага адпычынку чакаў вячэрні сеанс кіно на траве.

На працягу ўсяго свята працавалі выставы-продажы народных майстроў раёна, забавы для дзяцей у выглядзе надзіманых горак, прылаўкі з пачастункамі і шмат чаго іншага, каб зрабіць гэты вечар запамінальным.

Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.