“Як мы бульбачку капалі”

“Як мы бульбачку капалі”

12.09.2024 Выкл. Автор admin

           Калектывам народнага тэатра-студыі гульні “Суседзі” праведзена сюжэтна-гульнёвая праграма “Як мы бульбачку капалі”, для вучняў 3-х класаў сярэдняй школы №1 г. Дзятлава. З першых хвілін гульнёвай праграмы дзеці пагрузіліся ў вясковую атмасферу. Яны актыўна ўдзельнічалі ў гульнях: вучыліся правільна «высаджваць» бульбу, а затым праяўлялі спрыт у зборы яе «ўраджаю». Спаборніцтвы былі поўныя запалу і духу суперніцтва, кожны стараўся праявіць свае лепшыя якасці. Весялосць і запал ахапілі ўсіх прысутных, а песні і танцы ўзнялі настрой.

Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.