🕊️🐣🥮Вялікодныя традыцыі ажываюць у Дварцы!

У філіяле “Дварэцкі дом культуры” працягваецца Тыдзень традыцыйнай культуры. І тут сапраўдныя цуды! ✨ На пазнавальна-інтэрактыўнай праграме “Вялікодныя цуды: ад Вербніцы да святочнага стала” госці не проста паслухалі гісторыю, але і сталі яе часткай. 📌 Што было: ▫️ Даведаліся пра кожны дзень тыдня перад Вялікаднем — ад Вербніцы да святочнай нядзелі. ▫️ Уласнымі рукамі склалі букет з вярбы і зразумелі, чаму нашы продкі так шанавалі асвячэнне вербачак. ▫️ Паспрабавалі сябе ў сапраўдным мастацтве: фарбавалі і распісвалі яйк, гэта не проста ежа, а сімвалы жыцця! ▫️ Сабралі традыцыйны велікодны кошык — сакрэтамі дзяліліся самыя дасведчаныя. ▫️ І, самае салодкае, — дапамагалі рыхтаваць святочны сямейны стол. Атмасфера была па-сапраўднаму цёплай і духоўнай🙌 Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV и Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.