🌿 Этнаграфічная экспедыцыя: беларуская вяселле вачыма дзяцей
Сёння ўдзельнікі дзіцячага клуба народных традыцый «Бабулін куфэрак» Данілавіцкага дома культуры адправіліся ў сапраўдную этнаграфічную экспедыцыю! 🚀 Дзяўчаты пабывалі ў в. Круцілавічы, пачулі ад мясцовай жыхаркі Маісеенка Ірыны Феліксаўны 1952 г.н. аповед пра вясельныя абрады. 👒 Даведаліся, як рыхтаваліся вясельныя касцюмы, падрабязна пазнаёміліся з уборам жаніха і нявесты. 🎶 Праслухалі старадаўнія вясельныя песні, якія спявалі бабулі, і нават паспрабавалі выканаць іх разам. ☝️Даведаліся шмат цікавага пра традыцыйныя этапы беларускага вяселля Такія экспедыцыі дапамагаюць дзецям не толькі даведацца пра гісторыю свайго народа, але і адчуць сябе часткай вялікай культурнай сям’і. Захаваем традыцыі разам, каб перадаць іх далей — дзецям і ўнукам. Сачыце за нашымі навінамі — наперадзе новыя адкрыцці і падарожжы! 🌍 Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV и Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.
Скопируйте и вставьте этот URL на ваш сайт под управлением WordPress
Скопируйте и вставьте этот код на ваш сайт