🇧🇾КОЖНАЯ ПЯТНІЦА – РОДНАЕ, СВАЁ”🇧🇾

Вышыўка — адно з нацыянальных багаццяў Беларусі. Знаёмціся, Таццяна Загорцава — майстар па вышыўцы філіяла «Наваяльнянскі дом культуры» Дзятлаўскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці. Нарадзілася ў Брэсцкай вобласці в. Хатынічы, але больш за 30 год працуе на культурнай ніве Дзятлаўшчыны. Спецыяльнай мастацкай адукацыі не мае. Займаецца рукадзеллем у розных тэхніках вышыўка гладдзю і крыжам. У калекцыі-рушнікі, навалачкі, сурвэткі, просціны, падузорнікі. З’яўляецца пастаянным удзельнікам шматлікіх выстаў. Таццяна Васільеўна прыняла актыўны ўдзел над стварэннем пано «Карта Беларусі» у рамках рэалізацыі рэспубліканскага праекта  «Культурная спадчына Беларусі». Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.