✨Хустка — не проста тканіна, а цэлая гісторыя, завязаная вузельчыкам любові!✨🧣

Сёння ў сценах Цэнтра культуры г. Дзятлава панавала асаблівая атмасфера — тут адбылося сапраўднае свята традыцыі і прыгажосці! Выдатныя майстры аддзела традыцыйнага мастацтва і рамёстваў аг. Гезгалы — Валянціна Гнаінская і Марына Лотыш падзяліліся сакрэтамі з удзельнікамі народнага тэатра-студыі гульні «Суседзі» — правялі захапляльны майстар-клас па завязванні хустак🪢 «Суседзі» не проста вучыліся тэхнікам — яны “адчулі” цеплыню бабуліных рук, пачулі шэпт старажытных узораў, дакрануліся да жывой ніткі, якая звязвае мінулае з сучаснасцю. Дзякуем нашым майстрам з Гезгалаў за шчодрасць, цярпенне і іскры ў вачах. Дзякуем «Суседзям» — за цікаўнасць, смех і жаданне несці традыцыю далей. Традыцыя жыве, пакуль ёй дзеляцца. А мы — дзелімся з вамі💛 #Роднаесваё Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.