
Ёсць тысяча тон!
Аднымі з першых у раёне тысячу тон зерня новага ўраджаю перавезлі вадзіцелі ААТ “Граніт-Агра” Міхаіл Нагорны і Казімір Рысюк. Яны прымалі віншаванні ад кіраўніцтва раёна, гаспадаркі, дзе працуюць, і прафсаюзаў.
З дасягненнем першага важнага рубяжа павіншаваў аграрыяў дырэктар прадпрыемства Станіслаў Мазур. Ад прафсаюзнага камітэта ААТ “Граніт-Агра” “тысячнікі” атрымалі памятныя вымпелы і грашовыя прэміі, ад артыстаў Данілавіцкага дома культуры – добрую песню і кветкі.