
«Юраўскi карагод» у аграгарадку Дварэц
6 мая ў Дварэцкiм Доме культуры адбылося адкрытае паседжанне дзiцячага клуба народных традыцый «Крынiца».
Наведвальнiкi клуба i госцi прынялi актыўны ўдзел у фальклорным свяце «Юраўскi карагод». Цiкавую сюжэтна-гульневую праграму, з народнымi гульнямi, прадэманстраваў народны тэатр-студыi гульнi «Суседзi».