
«Філіял “АграМілк”: урачыстасць для тых, чые сэрцы належаць роднай зямлі»
Напярэдадні Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу шчырыя віншаванні з прафесійным святам прымалі работнікі сельскагаспадарчага філіяла “АграМілк” РУП “Беларуснафта-Гроднааблнафтапрадукт”.
Цёплую святочную праграму “Славім людзей працы” з самымі любімымі песнямі для іх падрыхтавалі артысты раённага цэнтра культуры і народнай творчасці. Не абышлося і без заслужаных узнагародаў.
Дзякуючы працавітым рукам, мудрасці, вопытнасці і старанням аграрыяў жыве і працвітае наша ўраджайная ніва, а таму для іх гучалі найлепшыя песні і пажаданні.