Феерычнае флайдборд-шоу ў Дзятлаве

Феерычнае флайдборд-шоу ў Дзятлаве

06.09.2025 Выкл. Автор admin
Феерычнае флайдборд-шоу ў Дзятлаве

Вячэрнюю праграму раённых “Дажынак-2025” прадоўжыла начное флайдборд-шоу з элементамі піратэхнічнага, светлавога абсталявання і феерверка на вадзе, якое прадставілі артысты з Санкт-Пецярбурга.

У Дзятлаве такое відовішча праходзіла ўпершыню, таму сабрала на возеры шмат дзятлаўчан і гасцей горада. І маленькія, і дарослыя гледачы былі проста ў захапленні ад шоу і дзякавалі гасцям бурнымі апладысментамі.

Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.