У СГФ “АграМілк” адкрылі новы жывёлагадоўчы аб’ект

У СГФ “АграМілк” адкрылі новы жывёлагадоўчы аб’ект

08.05.2025 Выкл. Автор admin
У СГФ “АграМілк” адкрылі новы жывёлагадоўчы аб’ект

У філіяле ёсць добрая традыцыя: важныя дзяржаўныя святы адзначаць уводам у строй пабудаваных аб’ектаў. Так, напярэдадні Дня Перамогі на малочнатаварным комплексе “Засецце-2” урачыста адкрылі новы цэх сухастою на 300 кароў, узвядзенне якога дапоўнілася адкрыццём дзвюх сіласна-сянажных траншэй для захоўвання камбікармоў.

Будаўніцтва аб’ектаў вялося пры фінансавай падтрымцы рэспубліканскага даччынага ўнітарнага прадпрыемства па забеспячэнні нафтапрадуктамі “Беларуснафта-Гроднааблнафтапрадукт”, падрадчыкам выступілі  Лідская ПМК-169 і ААТ “БудВектар”.

Са знакавым адкрыццём кіраўніцтва і калектыў СГФ “АграМілк” павіншаваў дырэктар РДУП “Беларуснафта-Гроднааблнафтапрадукт” Вадзім Худык:

– Сёння мы сабраліся тут з нагоды важнай падзеі – увядзення ў строй чарговага сельскагаспадарчага аб’екта ў філіяле “АграМілк”. Гэта падзея прадаўжае рэалізацыю сельскагаспадарчай праграмы развіцця прадпрыемства, зацверджанай у 2020 годзе, і паказвае, што наш калектыў планава і паслядоўна ўвасабляе ў жыццё намечаныя мэты, каб разам мы атрымлівалі прагназавана высокі вынік. Цэх сухастою дазволіць закальцаваць вырошчванне пагалоўя і атрыманне таварнай прадукцыі высокай якасці, палепшыць умовы працы людзей. Упэўнены, што гэты аб’ект і дадатковыя пункты дазволяць павысіць фінансавую эфектыўнасць комплексу і атрымаць высокі эканамічны вынік. Сімвалічна, што мы адкрываем новы аб’ект напярэдадні вялікага ўсенароднага свята – Дня Перамогі. Вішую ўсіх вас, жадаю заўсёды помніць і шанаваць подзвіг дзядоў і прадзедаў, якія здабылі для нас мірнае неба, магчымасць жыць і развівацца ў роднай краіне.

Да віншаванняў землякоў далучыўся першы намеснік старшыні райвыканкама – начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Віталій Шулейка. Ён падкрэсліў, што за гады работы на Дзятлаўшчыне РДУП “Беларуснафта-Гроднааблнафтапрадукт” зарэкамендаваў сябе як надзейны партнёр:

– Філіял “АграМілк” – адно з ключавых прадпрыемстваў сельскагаспадарчай галіны нашага раёна. Дзякуючы вашаму выніку ўжо сёння Дзятлаўшчына займае высокія пазіцыі ў вобласці. Акрамя  пастаяннай мадэрнізацыі, прычынай таму – штодзённая карпатлівая праца ўсяго калектыву прадпрыемства. Нізкі паклон вам за працу! Хочацца верыць, што дзякуючы ўводу ў строй новага аб’екта вытворчыя паказчыкі прадпрыемства павысяцца. Напярэдадні 80-годдзя Перамогі  савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне віншую вас з гэтым светлым і надзвычай важным для ўсіх беларусаў святам. Жадаю мірнага неба, дабрабыту, здароўя, каб ваша штодзённая праца прыносіла задавальненне, добрыя вынікі і фінансавую стабільнасць.

Выконваючы абавязкі дырэктара Лідскай ПМК-169 Дзмітрый Пачобут уручыў Вадзіму Худыку і кіраўніку СГФ “АграМілк” Аляксандру Грынкевічу сімвалічны ключ ад новага аб’екта і разам з імі перарэзаў сімвалічную чырвоную сртужку, пасля чаго госці мерапрыемства змаглі прыняць удзел у экскурсіі па новабудоўлі.

Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.