У памяць аб героях, што падарылі нам мірнае неба

У памяць аб героях, што падарылі нам мірнае неба

08.05.2025 Выкл. Автор admin
У памяць аб героях, што падарылі нам мірнае неба

Каля помніка Героям Савецкага Саюза Яну Фогелю і Паўлу Пятрову ў Дзятлаве ў рамках патрыятычнай акцыі “Народнае ўскладанне” адбыўся ўрачысты мітынг, прысвечаны 80-й гадавіне Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

Удзел у мерапрыемстве прынялі прадстаўнікі раённай улады, працоўных калектываў, сілавых структур, грамадскіх аб’яднанняў, ветэранскіх, прафсаюзных, піянерскай арганізацый, педагогі і навучэнцы школ райцэнтра.

З надыходзячым Днём Вялікай Перамогі прысутных павіншаваў ваенны камісар Дзятлаўскага раёна Генадзь Суравец:

– 80 гадоў таму наш народ цаной неймаверных ахвяр і намаганняў зламіў фашызм, падарыў свету свабоду. Гэтая перамога – не проста дата ў календары. Гэта сімвал мужнасці, стойкасці і нязломнай волі мільёнаў людзей, якія змагаліся на фронце, працавалі ў тыле, выстаялі ў блакадзе, прайшлі праз акупацыю і палон. Гэта подзвіг тых, хто не дажыў да мірных дзён, але чые імёны назаўжды ўпісаны ў гісторыю. Мы схіляем галовы перад мужнасцю салдат, якія загінулі на палях бітваў, перад стойкасцю працаўнікоў тылу, перад гераізмам усяго савецкага народа. Іх подзвіг назаўсёды застанецца ў нашых сэрцах як сімвал нязломнай сілы духу, любові да Радзімы і веры ў Перамогу.

Няхай урокі той вайны назаўсёды застануцца перасцярогай для ўсяго чалавецтва, а подзвіг нашых герояў натхняе на добрыя справы ў імя будучыні. Няхай памяць пра Вялікую Перамогу перадаецца з пакалення ў пакаленне, ніколі не згасне слава пра тых, хто абараніў нашу свабоду.

Удзельнікі мітынгу ўсклалі вянкі да брацкай магілы, ушанавалі памяць загінулых хвілінай маўчання.

Мітынгі да Дня Перамогі прайшлі ва ўсіх сельскіх саветах раёна.

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.