У мажоры і міноры гучалі песні пра пераможны май (+відэа)

У мажоры і міноры гучалі песні пра пераможны май (+відэа)

09.05.2023 Выкл. Автор admin

     Святочную праграму да Дня Перамогі ў Дзятлаве на плошчы 17 Верасня прадоўжыў урачысты канцэрт пад назвай “Пераможны дзень вясны спявае”.

        У мажоры і міноры пранікнёнымі песнямі і музычнымі нумарамі маладыя і дарослыя артысты раёна праслаўлялі подзвігі герояў Вялікай Айчыннай вайны і пераможны май 1945 года. Над горадам ляцелі дарагія і ўсімі любімыя мелодыі.

      Тут жа, побач са сцэнай, артысты сектара нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва раённага цэнтра культуры і народнай творчасці ладзілі акцыю “Памяць. Адзінства. Перамога”. Любы жадаючы мог далучыцца да яе: прымацаваць на зорку-стэнд чырвоны гваздзік  як сімвал памяці і падпісаць паштоўку-пажаданне для землякоў і ў гонар тых, хто падарыў нам мір.

       Арт-эстафету ў старэйшых перанялі юныя выканаўцы – “унукі Перамогі”. Яны таксама парадавалі гледачоў сваімі выступленнямі і падарылі выдатны настрой.

      На раённай сцэне дзятлаўчан змянілі госці з Гродна – артысты музычнага тэатра “Рада”, якія прадоўжылі светлае і ўсімі любімае свята Вялікай Перамогі яркімі хітамі мінулых гадоў і прыгожымі танцавальнымі пастаноўкамі.