У Дзень Перамогі над горадам, песня, гучы! (+відэа)

У Дзень Перамогі над горадам, песня, гучы! (+відэа)

09.05.2024 Выкл. Автор admin

Праграму святочных мерапрыемстваў да Дня Перамогі ў Дзятлаве прадоўжыла арт-платформа “У шэсць гадзін вечара пасля вайны”.Станоўчыя эмоцыі гледачам дарылі народны інструментальны ансамбль “Калейдаскоп” і выступленні выкладчыкаў Дзятлаўскай дзіцячай школы мастацтваў. З гала-канцэртам з сімвалічнай назвай “У сэрцы ты ў кожнага, Перамога!” на святочную сцэну ў райцэнтры выйшлі пераможцы фестывалю патрыятычнай творчасці “У сэрцах пакаленняў”. Безумоўна, не абышлося і без падарунка ад гасцей. Яго для дзятлаўчан падрыхтавалі ўдзельнікі сталічнага казацкага ансамбля “Бацька атаман”. Заліхвацкія танцы, песні, мелодыі нікога не пакінулі раўнадушнымі.

Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.