Узнагароды да свята

Узнагароды да свята

02.06.2023 Выкл. Автор admin

Напярэдадні Дня меліяратара ў калектыве Дзятлаўскага ПМС прайшла ўрачыстасць.

Прадпрыемства наведалі намеснік старшыні райвыканкама Дзмітрый Баравік і старшыня раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Уладзімір Казак.

Дырэктар Дзятлаўскага ПМС Віктар Адамчык выказаў словы шчырай удзячнасці калегам, ветэранам галіны, пенсіянерам, якія ўсё сваё жыццё прысвяцілі прадпрыемству.

– Работа меліяратараў сёння карыстаецца вялікай падтрымкай дзяржавы, а значыць і з’яўляецца аб’ектам пільнай увагі. Мы павінны адпавядаць, выконваць усе даведзеныя заданні, – звярнуўся да прысутных Віктар Уладзіміравіч.

Ён уручыў Грамату Дзяржаўнага аб’яднання па меліярацыі земляў, воднай і рыбнай гаспадарцы “Белвадгас” машыністу экскаватара Сяргею Альшэўскаму, Падзяку ДА “Белвадгас” намесніку дырэктара – галоўнаму інжынеру Дзмітрыю Мазалю.

Дзмітрый Баравік выказаў меліяратарам падзяку за плённую працу і высокі прафесіяналізм:

– Упэўнены, што ўсведамляючы важнасць і запатрабаванасць вашай штодзённай стваральнай працы, вы і ў далейшым будзеце імкнуцца дасягаць новыя прафесійныя поспехі, – адзначыў ён.

Дзмітрый Расціслававіч уручыў Граматы Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта.

Уладзімір Казак павіншаваў работнікаў прадпрыемства з прафесійным святам, узнагародзіў іх прафсаюзнымі граматамі і падзячнымі лістамі.

Віктар Адамчык уручыў граматы Дзятлаўскага ПМС і грашовыя прэміі работнікам прадпрыемства, стаж якіх перавысіў 10 гадоў.

Святочны настрой на працягу мерапрыемства стваралі артысты Дзятлаўшчыны.