
Турыстычныя аб’екты дварэцкай зямлі
Спачатку яны наведалі Дом культуры, дзе пабывалі на майстар-класе па пляценні лазы Сяргея Балыкова і праз этнаграфічную экспазіцыю ад загадчыцы ўстановы Людмілы Баклушынай даведаліся пра побытавую культуру сялян. Затым гасцям прадставілі фрагменты водна-пешаходны тур № 492 “Ад Цара да самавара”, сустрэліся з Царом, азнаёміліся і з іншымі аб’ектамі аграгарадка.На фінішы водна-пешаходнага тура ў гарпасёлку Наваельня “каля самавара” пабачылі яшчэ адзін фрагмент экскурсіі з элементамі анімацыі ад Наваяльнянскага дома культуры, танцавалі, спявалі, ладзілі гульні. Напрыканцы зрабілі выснову, што адпачынак на Дзятлаўшчыне можа і павінен праходзіць цікава, камфортна, з добрым настроем і станоўчымі ўражаннямі.