
Такой жорсткасці гісторыя не ведала. І, спадзяёмся, не будзе ведаць
Ніколі не забудзем. Гэтыя словы сёння набылі новы, знакавы для беларусаў сэнс.
Генеральнай пракуратурай Рэспублікі Беларусь была ўзбуджана крымінальная справа па фактах генацыду мірнага беларускага насельніцтва ў гады Вялікай Айчыннай вайны, у ходзе якой адкрыліся новыя жахлівыя акалічнасці. Шматпакутная Дзятлаўшчына таксама страціла ў ваенныя гады тысячы мірных жыхароў, імёны якіх яшчэ належыць аднавіць. У гарпасёлку Наваельня, на месцы трагічнай гібелі мясцовага насельніцтва, адбылася цырымонія перапахавання астанкаў, знойдзеных у ходзе пошукавай аперацыі. Удзельнікамі мерапрыемства сталі генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь Андрэй Швед, старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Каранік, старшыня Дзятлаўскага райвыканкама Андрэй Садоўскі, прадстаўнікі пракуратуры Гродзенскай вобласці, супрацоўнікі райвыканкама, сілавых страктур, работнікі калектываў, навучэнцы школ раёна.