Сумныя лічбы вайны: новыя факты

Сумныя лічбы вайны: новыя факты

26.07.2023 Выкл. Автор admin

       У Дзятлаўскай раённай бібліятэцы адбылася cустрэча работнікаў сфераў культуры і адукацыі з пракурорам Дзятлаўскага раёна Вiталiем Юрго i начальнікам аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Вольгай Рагачовай. Вiталiй Юрго расказаў прысутным аб ходзе расследавання крымінальнай справы аб генацыдзе насельніцтва Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны і ў пасляваенны перыяд, узбуджанай Генеральнай пракуратурай Рэспублікі Беларусь у 2021 годзе. Ён падкрэсліў, што выяўлена шмат новых фактаў аб крывавых справах ваенных злачынцаў і іх памагатых. Гэта даказвае, што Беларусь падвяргалася ўсім формам генацыду. Удзельнікi сустрэчы праглядзелі відэастужку “Азарычы” з дакументальнага цыкла “Без тэрміну даўнасці” аб генацыдзе мірнага насельніцтва ў гады Вялікай Айчыннай вайны і азнаёміліся з тэматычнай кніжнай выставай, падрыхтаванай работнікамі бібліятэкі.