
Спяваем, танчым і «гуляем па-даўнейшаму“
16 лютага на базе Дзятлаўскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці прайшла гульнёва-пазнавальная праграма «Гуляем па-даўнейшаму». Удзельнікі народнага театр-студыі гульні «Суседзі» пазнаёмілі дзяцей з традыцыямі дзятлаўшчыны, а таксама з беларускімі гульнямі і танцамі. У праграме дзеці пазналі шмат цікавага: паспрабавалі сплясці пугу, «спячы блін» і паспаборнічаць на хуткасць. У прыканцы мерапрыемства ўдзельнікі народнага театра-студыі гульні «Суседзі», запрасілі ўсіх жадаючых на майстар-клас па беларускіх побытавых танцах нашых продкаў : «Кракавяк», «Юрачка», «Кракавяк у тройках», «Нарэчанька». Усе дзеці з добрым настроем і задавальненнем пераймалі вопыт у беларускіх танцах.