Слава людзям працы! Першамай на Дзятлаўшчыне (+відэа)

Слава людзям працы! Першамай на Дзятлаўшчыне (+відэа)

01.05.2023 Выкл. Автор admin

     Святочныя мерапрыемства 1 мая распачаў парад працоўных калектываў і спартсменаў па вуліцах горада.

    На цэнтральнай плошчы Дзятлава прайшла ўрачыстасць ушанавання землякоў, якія дасягнулі высокіх вынікаў у працы, грамадскім жыцці, навуцы, спорце.

    Свята распачала ўрачыстая цырымонія ўручэння пасведчанняў аб занясенні на раённую Дошку гонару. З Першамаем удзельнікаў мерапрыемства павіншаваў старшыня Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта Андрэй Садоўскі:

– На Дзятлаўшчыне жывуць і працуюць выдатныя людзі, аб’яднаныя любоўю да роднага краю. Яны не раз даказалі, што ім па плячы сур’ёзныя задачы і адказныя справы.
За дасягненне высокіх вынікаў у сферы сацыяльна-эканамічнага развіцця ў 2022 годзе Дзятлаўскі раён празнаны пераможцам спаборніцтваў і занесены на рэспубліканскую Дошку гонару. Гэта ўзнагарода для нас асабліва каштоўная, бо сёлета мы адзначым юбілейную дату – 525-годдзе заснавання Дзятлава.
   У гэты дзень мы адрасуем словы павагі і пашаны кожнаму працаўніку і кожнаму працоўнаму калектыву, выказваем глыбокую ўдзячнасць ветэранам працы, тым, хто перадаў дастойную эстафету маладой змене.

    Мы ўручаем сертыфікаты аб занясенні на раённую Дошку гонару тым, хто ў 2022 годзе стаў узорам працалюбства і адказнасці. Дзякуючы іх энтузіязму і адданасці справе наш раён прадаўжае развівацца. Сертыфікаты атрымаюць таксама працоўныя калектывы, якія дасягнулі высокіх паказчыкаў у сваёй дзейнасці. Дзякуй вам за любоў да роднай зямлі і высакародную працу дзеля яе росквіту і дабрабыту!

    Ад імя раённага выканаўчага камітэта і раённага Савета дэпутатаў яшчэ раз віншую ўсіх са Святам вясны і працы. Няхай Першамай прынясе надзею, радасць і дабро ў кожны дом, у кожную сям’ю. Няхай жыццё будзе напоўнена цікавай работай і творчасцю, смелымі задумкамі і яркімі ідэямі. Выдатнага вам настрою, моцнага здароўя, бадзёрасці духу, жыццёвых сіл і нязгаснай энергіі!

     Са словамі віншавання да землякоў звярнуўся дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Уладзімір Сіняк.

http://diatlovonews.by/2023/05/slava-ljudzyam-pracy-pershamaj-na-dzyatla-shchyne-videa-abna-lyaecca/

       Песенныя падарункі ў час свята гасцям падарылі работнікі культуры і вучні школ раёна. 

https://youtube.com/shorts/_hTu5H7FG1s?feature=share https://youtu.be/lMuzJSDhu5U https://youtu.be/DNGnDbKISCw https://youtu.be/HVrbEN5dK0I