
Свята землякоў у вёсцы Засецце
Калектыў сектара нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва ДУК “Дзятлаўскі раённцы цэнтар культуры і народнай творчасці” правялі свята землякоў у вёсцы Засецце.
Мясцовыя жыхары, дзеці і ўнукі, родныя і сябры сабраліся разам, каб павіншаваць сваю дарагую вёску са святам. Вяскоўцаў радавалі сваёй творчасцю артысты Дзятласкага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці: Ірына Бакшук, Святлана Венская, гурт «Надхненне», Сяргей Малышчык і Іван Кашко. Добрыя словы ў адрас жыхароў, душэўныя песні і танцы, ўсё гэта стварыла для прысутных адчуванне сапраўднага свята.
Такія мерапрыемствы для аднавяскоўцаў з’яўляюцца добрай магчымасцю сабрацца разам і яшчэ раз пераканацца ў тым, што няма ў свеце больш дарагога кутка, чым той, дзе табе пашчасціла нарадзіцца і жыць. Людзі, якія нарадзіліся ў адным краі, заўсёды неяк бліжэй адзін да аднаго, заўсёды радней. А ўсё таму, што ў іх ёсць агульнае — тое месца роднай беларускай зямлі, у якой яны нарадзіліся, а гэта дарагога каштуе.