Свята землякоў
Ціха, спакойна і размерана цячэ жыццё ў маленькіх вёсачках.
Умеюць там шмат працаваць, любяць і адпачыць,заўжды чакаюцьжаданых гасцей. Вось і нядаўназ музычнымі падарункамі завіталі да жыхароў вёсак Норцавічы і Засецце артысты раёна Ірына Бакшук, Святлана Венская, Таццяна Шостка,Іван Кашко,Сяргей Малышчык, каб звясёлай музыкай і душэўнымі песнямі разам зладзіць свята землякоў.
“Зямля, на якой вы нарадзіліся і жывяце, – гэта зямля вашых продкаў і нашчадкаў. Няма нічога больш ганаровага, чым працаваць на ёй, аддаваць сваю любоў, верыць у яе і расці разам з ёю. Вельмі прыемна бачыць, як упрыгожваюць людзі сваёй працайвёскі, і яны з кожным годам прыгажэюць. Дзякуй за ваша старанне, адданасць і любоў да роднага куточка. Міру, дабра, шчасця ў вашы дамы, паважаныя вяскоўцы!” – звярнуліся да прысутных вядучыя.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.