Свята Багач

Свята Багач

23.09.2022 Выкл. Автор admin

Свята БАГАЧ, прымеркаванае да заканчэння збору ўраджаю і першага запальвання хатняга агню, адзначылі ў філіяле “Дварэцкі Дом культуры” разам з аматарамі дзіцячага клуба народных традыцый “Крыніца”.

Багач — свята традыцыйнае. Як правіла, адзначалі Багач у дзень восеньскага раўнадзенства 21 верасня.
Сама назва свята адсылае нас да багацця, дастатку і дабрабыту. У гэты дзень было прынята пячы вялікі каравай з зерня новага ўраджаю, а таксама запаўняць усёй вёскай лубок свежанамалочаным жытам. У яго ўстаўлялі свячу і ўрачыста абыходзілі з гэтым «багачом» усю вёску, пасля чаго пакідалі яго на год у аднаго з гаспадароў. Абрад быў скіраваны на захаванне дабрабыту, ураджайнасці, плоднасці жывёлы і сямейнага ладу.