Нам даверана памяць. Шчаслівых, мірных дзён жадаем вам!
Памяць аб Вялікай Айчыннай вайне жыве ў пакаленнях, і гэта пацвярджае святочная віншавальная акцыя, якая рэалізуецца на Дзятлаўшчыне напярэдадні Дня Незалежнасці.
Сёння юбілейны медаль “80 гадоў вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”, віншавальны ліст Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, паштоўку раённага выканаўчага камітэта і Савета дэпутатаў атрымала былая малалетняя вязень фашысцкага канцлагера жыхарка горада Дзятлава Галіна Сліжэўская.
З цёплымі словамі віншаванняў да яе завіталі госці.
– Галіна Іосіфаўна, гэты год для Беларусі асаблівы: наша краіна святкуе 80-годдзе з дня вызвалення, з нагоды чаго ўказам кіраўніка дзяржавы зацверджаны юбілейны медаль, які мы сёння вам і ўручаем, – адзначыў намеснік ваеннага камісара – начальнік мабілізацыйнай групы ваеннага камісарыята Дзятлаўскага раёна Аляксандр Бургун.
– Прыміце віншавальныя адрасы ад Прэзідэнта, кіраўніцтва нашага раёна, кветкі і падарунак – ад Беларускага саюза жынчын, – звярнулася да Галіны Сліжэўскай старшыня раённага жаночага аб’яднання, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Алена Васкель.
Госці пажадалі Галіне Іосіфаўне бадзёрага даўгалецця, шчасця, здароўя, мірнага неба над галавой. Ад творчага калектыву сектара нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці для нашай зямлячкі, дзяцінства якой апаліла вайна, прагучала яркая песенная паштоўка з добра вядомай і традыцыйнай песняй “Кацюша”.
Віншаванні, кветкі і падарункі прымала жыхарка вёскі Дзямянаўцы Юлія Казак.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.