
“Мы здароўю скажам: “Так!”
Рэйд-акцыя пад такой назвай 16 лютага у рамках інфармацыйна-пазнавальнага праекта “Праз актыўнасць да даўгалецця” прайшла для жыхароў вёсак Скіпоравічы, Сверплевічы, Малдавічы.
Яго правялі артысты творчага калектыву сектара нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва раённага цэнтра культуры і народнай творчасці і інструктар-валеолаг райЦГЭ Наталля Юрэня, якія выехалі па маршруце разам з аўталаўкай Дзятлаўскага філіяла Гродзенскага аблспажыўтаварыства.
Наталля Юрэня расказала вяскоўцам аб прафілактыцы інфекцыйных і неінфекцыйных захворванняў, важнасці падтрымання здаровага ладу жыцця, як у пажылым узросце арыентавацца на актыўную жыццёвую пазіцыю, адказала на пытанні.
Усе жыхары, якія далучыліся да рэйда-акцыі, атрымалі буклеты “Азбука здароўя” і “Рэгіянальны аглядальнік”. У сваю чаргу артысты сектара парадавалі іх вясёлымі песнямі пад гармонік.