Марафон нявест прайшоў у Дзятлаве

Марафон нявест прайшоў у Дзятлаве

30.08.2024 Выкл. Автор admin

У рамках моладзевага праекта “Тваё лета-2024” ладзіўся ў горадзе Дзятлаве захапляльны і запамінальны марафон нявест, які так палюбілі дзятлаўчане.

Сёлета ўдзел у ім прынялі 13 прывабных дзяўчат – гэта прадстаўніцы гімназіі № 1, сярэдняй школы № 3, дзіцячага сада № 2, Цэнтра культуры горада Дзятлава, КСУП “Войневічы”, цэнтральнай раённай бальніцы, Жукоўшчынскай базавай школы.

У час першага конкурсу “Вясельнае дэфіле” гледачы мелі магчымасць пазнаёміцца з удзельніцамі і ацаніць іх грацыю, артыстызм і арыгінальнасць вобраза. У каго самы доўгі вэлюм, журы вызначала ў другім выпрабаванні. Інтрыгуючым і складаным быў іспыт на бегавой дарожцы, дзе нявесты паказалі, хто самы хуткі і вынослівы. Завяршыла конкурсную праграму вядомая ўсім вясельная традыцыя на кіданне букетаў.

Для таго, каб яшчэ больш падняць настрой гледачам, стварыць святочную атмасферу, з вясёлымі музычнымі кампазіцыямі выступілі прафесійныя і самадзейныя артысты Дзятлаўшчыны.

 

На працягу вечара здольнасці і таленты канкурсантак ацэньвала журы пад старшынствам дырэктара раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці Наталлі Маліноўскай. Ні адна ўдзельніца не засталася без узнагароды.

У намінацыі “Самы загадкавы погляд” была адзначана Вераніка Жвярэла, “Самая ўпэўненая паходка” – Вольга Гародка, “Самы элегантны букет” – Ангеліна Калеснікава, “Самая вытанчаная нявеста”–  Лізавета Баярская, “Самы арыгінальны вобраз” – Яўгенія Нікульшына, “Самая яркая нявеста” – Марыя Тадарэнка, “Самая грацыёзная нявеста” – Карына Юшкевіч, “Самая чароўная нявеста” – Ганна Радомская, “Самая бліскучая ўсмешка” – Алена Касцюк. Прыз глядацкіх сімпатый дастаўся Святлане Фядотавай.

У тройку пераможцаў увайшлі Арына Грыцук (першае месца), Анастасія Калесніковіч (другое месца), Анастасія Ганчарук (трэцяе месца).

 

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.