
Лепшае, любімае і толькі для вас! (+відэа)
Напярэдадні Міжнароднага жаночага дня ў раённым цэнтры культуры і народнай творчасці дзятлаўчанкі прымалі віншаванні і песні ад выдатных і таленавітых мужчын раёна.
– Дарагія, мілыя, паважаныя жанчыны! Прыміце самыя цёплыя, шчырыя сардэчныя віншаванні з 8 Сакавіка – святам пяшчоты, вясны, любові і дабрыні, – звярнуўся да зямлячак старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі. – Менавіта ў жынчыне, яе дабрыні і чалавечнасці раскрываецца сапраўдная душа ўсяго чалавецтва. Вы даяце нам жыццё, саграваеце сваёй любоўю, падтрымкай і клопатам. Вобраз жанчыны заўсёды быў і застаецца ўвасабленнем мацярынскай любові, міру і сямейнага дабрабыту. Ваш клопат, цяпло і вялізная ўнутраная энергетыка дапамагаюць нам, мужчынам, дасягаць поспехаў. Кожны дзень нароўні з мужчынамі вы выконваеце складаныя адказныя задачы, дасягаеце новых персанальных вышыняў, але заўсёды застаяцеся захавальніцамі дамашняга ачага. Вы ўсяляеце ўпэўненасць у заўтрашнім дні, любыя жыццёвыя складанасці можна пераадолець, калі побач з намі матулі, жонкі, сёстры, дочкі. Вы – невычарпальная крыніца натхнення і жыццёвага стымулу. Са святам вас, нашы любімыя!
На працягу канцэртнай праграмы жарты, сюрпрызы, цікавыя прэм’еры і мора добрых песень прадстаўніцам прыгожай паловы чалавецтва дарылі Генадзь Суравец, Сяргей Малышчык, Дзмітрый Ёда, Аляксандр Баклушын, Іван Кашко, Андрэй Добыш з сынамі Дзянісам і Яўгенам, Аляксандр Ківуля, Артур Лішык, Валянцін Палухін, Сяргей Рудоль, Валерый Макарчык, ВІА “Гарачыя сэрцы”, якіх гледачы сустракалі авацыямі.
Для жадаючых зрабіць здымак на памяць аб мерапрыемстве працавала тэматычная фотазона.