Купальскі карагод, тэматычная віктарына і вянкі на лёс

Купальскі карагод, тэматычная віктарына і вянкі на лёс

09.07.2022 Выкл. Автор admin

У аграгарадку Жукоўшчына прайшло свята Івана Купалы.

Купалле сабрала шмат гасцей і жыхароў населенага пункта.

Для іх з канцэртнай праграмай выступалі артысты Новаяльнянскага і Жукоўшчынскага дамоў культуры: Іван Кашко, Галіна Сушко, Наталля Нагорная, Анастасія Клімец, Аляксандр Салятэ, Таццяна Загорцава і Валерый Герасіменка.

Прысутныя адказвалі на пытанні тэматычнай віктарыны, удзельнічалі ў святочных гульнях, танцавалі кракавяк і падыспань, вадзілі купальскі карагод вакол вялікага вогнішча.

Таксама дзяўчаты пускалі па вадзе сплеценыя вянкі і пазнавалі свой лёс.

Вадзім ФІЛІПОЎСКІ