
«Купальскія прыгоды»
06 ліпеня для ўдзельнікаў дзіцячага аздараўленчага лагера «Усмешка» Сярэдняй школы №1 г. Дзятлава прайшла інтэрактыўная праграма «Купальскія прыгоды». Праграму мерапрыемства падрыхтавалі творчы калектыў Сектара пазастацыянарнага абслугоўвання Дзятлаўскага РЦКіНТ.
Юныя артысты мелі магчымасць паказаць свае таленты. Дзяўчаты прынялі ўдзел у конкурсе на лепшы купальскі вянок, а хлопцы маглі паказаць свой спрыт і хуткасць у розных эстафетах. Купалінка разам з удзельнікамі праграмы шукала чароўную «Папараць-кветку», праводзіла майстар-клас па пляценню вянкоў.