Святочны настрой у дзень 80-годдзя Вялікай Перамогі падарылі жыхарам Дзятлава артысты тэатра “Есаул” з горада Бабруйска, якія выступілі з праграмай “Спадчына”.

Руслан, Кацярына і Святаслаў Аліевы, Ганна Сцепанчук, коні па мянушцы Мілка і Мірабэль уразілі і падарылі шмат эмоцый і маленькім, і дарослым гледачам, якія паглядзелі на кіраванне адразу двума коньмі, пераадольванне перашкоды з нарастаючай вышынёй, валоданне шашкай і нагайкай – зброяй казакой. А Ганна Сцепанчук і самы юны джыгіт Беларусі васьмігадовы Святаслаў Аліеў паказалі небяспечныя трукі джыгітоўкі.


Руслан Аліеў павіншаваў дзятлаўчан са святам Вялікай Перамогі і пажадаў здароўя, шчасця, дабрабыту, мірнага неба над галавой, каб любая зброя выкарыстоўвалася толькі для дэманстрацыі рэканструкцый на прадстаўленнях.












Пасля выступлення шмат жадаючых было пафатаграфавацца з артыстамі і пакатацца на конях.

Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.