Народны хор ветэранаў працы «Ветэраны ў страі» на парафіяльным свяце

Народны хор ветэранаў працы «Ветэраны ў страі» на парафіяльным свяце

15.08.2021 Выкл. Автор admin

15 жніўня ў касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Дзятлаве адзначылі парафіяльнае свята.

Госці ўрачыстасці прайшлі калонай у суправаджэнні новаяльнянскага аркестра да касцёла на чале з прадстаўнікамі гаспадарак нашага раёна, якія трымалі ў руках снапы новага ўраджаю.

Свята наведаў першы намеснік старшыні Дзятлаўскага райвыканкама, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі Віталій Шулейка.
Дапаможнага біскупа Гродзенскай дыяцэзіі Юзафа Занеўскага, які прыехаў на Дзятлаўшчыну для ўдзелу ва ўрачыстасці, прывіталі хлебам-соллю, кветкамі і салодкім падарункам. Хор “Ветэраны ў страі” сустрэў гасцей свята  песняй “Багародзіца”.